Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажылых людзей

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажылых людзей

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажылых людзей

01 октября 2020 750

1 кастрычніка традыцыйна ў нашай краіне адзначаецца Дзень пажылых людзей.

Дарагія сябры!

У гэты дзень мы ўшаноўваем вас – прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Мы аддаём даніну павагі ўсім тым, хто на працягу жыцця дорыць нам клопат, цеплыню і любоў – нашым бацькам, бабулям і дзядулям.

Мы дзякуем вам за цярпенне, сардэчнасць, уменне даць мудрую параду, падставіць плячо ў цяжкую хвіліну. Вашы веды, мудрасць, жыццёвы і прафесійны вопыт бясцэнныя. Перадаючы іх маладому пакаленню, вы і сёння ўносіце важкі ўклад у развіццё і росквіт нашай краіны. Вы былі, ёсць і будзеце захавальнікамі маральных каштоўнасцей і традыцый нашага народа.

Жадаем вам моцнага здароўя, нязгаснай цікавасці да жыцця, сямейнага цяпла і дабрабыту. Няхай заўсёды побач з вамі будуць клапатлівыя дзеці, унукі і сябры!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў