Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў са святам 8 Сакавіка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў са святам 8 Сакавіка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў са святам 8 Сакавіка

08 марта 2024 118

Паважаныя нашы жанчыны!
Прыміце шчырыя віншаванні з самым цудоўным вясновым святам – Днём жанчын!

Гэтае свята – даніна ўдзячнасці і павагі нашым маці, жонкам, дочкам, сяброўкам і калегам. Яно прыходзіць з першымі днямі вясны як сімвал адраджэння прыроды, перамогі прыгажосці і дабра. Неацэнная ваша роля ў развіцці аховы здароўя і адукацыі, прамысловасці і сельскай гаспадаркі, культуры і навукі, сістэмы дзяржаўнага кіравання і бізнесу. Вы з'яўляецеся захавальніцамі сямейных каштоўнасцей і перадаеце іх падрастаючаму пакаленню. Дзякуй Вам, паважаныя жанчыны, за працу, клопат, дабрыню.

Будзьце шчаслівыя і каханыя! Няхай заўсёды з Вамі будзе падтрымка мужчын, няхай радуюць дзеці. Любві і шчасця, толькі добрых перамен у жыцці, моцнага здароўя і вясновага радаснага настрою!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.