Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з днём банкаўскіх і фінансавых работнікаў

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з днём банкаўскіх і фінансавых работнікаў

07 января 2024 528
Паважаныя банкаўскія і фінансавыя работнікі, ветэраны працы! Прыміце самыя сардэчныя віншаванні з прафесійным святам!

Гэтае свята яшчэ раз пацвярджае важную ролю банкаўскай і фінансавай сістэмы, яе важкі ўклад у развіццё эканомікі нашай краіны. Ад прафесіяналізму і настойлівасці фінансістаў зале жаць эканамічная стабільнасць дзяржавы, рашэнне найважнейшых сацыяльных задач.

Упэўнены, што ваша добрасумленная праца і ў далейшым будзе садзейнічаць росту вытворчасці, актывізацыі дзелавога жыцця раёна, укараненню эфектыўных метадаў гаспадарання, павышэнню дабрабыту нашых жыхароў.

Няхай кожны дзень прыносіць фінансавыя поспехі, а новыя мэты дапамагаюць паляпшаць фінансавую і інвестыцыйную прывабнасць нашага раёна. Дабрабыту і росквіту, удалых праектаў і новых ідэй! Са святам!

 Раённы выканаўчы камітэт.
 Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |

Instagram | YouTube | TikTok |