"Страчаная спадчына"

alt
28 февраля 2020 3133
Праваслаўная царква ў імя Прасвятой Багародзіцы была пабудавана на замку ў першай палове ХІV стагоддзя. Помнік праіснаваў некалькі стагоддзяў, да 1850 года, але яго архітэктурны выгляд у розныя гістарычныя эпохі вядомы толькі па археалагічных даследаваннях, якія праводзіліся на замку ў ХХ стагоддзі.
alt
11 февраля 2020 3532
Аб будынку, у якім знаходзіўся палац Радзівілаў у Навагрудку, на жаль, маецца вельмі мала дакладнай інфармацыі. Па назве можна сцвярджаць, што належаў ён знакамітаму княжацкаму роду Радзівілаў. Знаходзіўся палац на Рыначай плошчы Навагрудка. 
alt
29 января 2020 3228
Мураваны касцёл езуітаў быў пабудаваны ў 1702 годзе, але ён быў пашкоджаны ў пажары 1751 года. У 1754 годзе адбудаваны на сродкі падканцлера ВКЛ Казіміра Сапегі. Дзейнасць касцёла мела вялікі ўплыў на рэлігійнае жыццё Навагрудка. У час свят тут  збіралася шмат людзей, ставіліся батлеечныя спектаклі, прысвечаныя Хрыстоваму нараджэнню і іншым рэлігійным святам, разыгрываліся прадстаўленні на біблейскія сюжэты. 
alt
17 января 2020 4340

Упершыню ў дакументах  Шчорсы ўпамінаюцца ў ХV ст. У другой палове ХVІІІ ст. Шчорсы ўжо набываюць еўрапейскую вядомасць, а ў пачатку ХІХ ст. становяцца адным з найбуйнейшых агратэхнічных  цэнтраў.



alt
14 января 2020 2485
На заходнім краі пляцоўкі Малога замка калісьці стаяла магутная баявая вежа. Яна была пабудавана ў канцы ХІІІ – першай палове ХІV ст. з палявога каменя і цэглы. Вежа была прамавугольнай у плане (12,3 х 10,9 м), таўшчыня яе сцен дасягала 2,6 м. Фундамент уваходзіў у зямлю на глыбіню каля 2-х метраў. Ён быў складзены з вялікіх валуноў. Тэхніка будаўніцтва нагадвала вежы Навагрудскага замка –  Шчытоўку і Касцельную. Вежа была ўзведзена над старажытным уездам на Малы замак.
alt
26 декабря 2019 2143
Даклад навядома, што маёнтак належаў Б.Л. Дароўскай, а таксама знакамітаму роду Неміровічаў, а з сярэдзіны XVIII ст. і да пачатку XIX ст. ён знаходзіўся ва ўласнасці Радзівілаў.
alt
10 декабря 2019 2433
У 1511 годзе  Навагрудак атрымаў Магдэбургскае права – статус вольнага горада з самакіраваннем. Абавязковым атрыбутам такіх гарадоў была ратуша, дзе размяшчаліся органы самакіравання.
alt
29 ноября 2019 2318
Яўрэі ў Навагрудку з’явіліся ў ХV ст. У сярэдзіне ХVІ ст. іх прысутнасць у горадзе была ўжо даволі значнай. У XVII-XVIII стст. абшчына настолькі вырасла, што яўрэі пачалі сяліцца па-за межамі спецыяльна адведзеных для іх раёнаў горада.
alt
13 ноября 2019 2866

Палацава-паркавы комплекс Храптовічаў у Шчорсах – помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва другой паловы XVIII – пачатку XIX ст. У 1770-1776 гг. у Шчорсах на месцы старой драўлянай сядзібы Іяхім Літавор Храптовіч пабудаваў мураваны палац. Праект быў заказаны італьянскаму архітэктару Джузэпэ Саку, інтэр’еры выконваў Карла Спампані, будаўнічымі работамі кіраваў француз Якуб Габрыэль. Палац стаў цэнтрам выдатнага па мастацкіх якасцях сядзібна-паркавага ансамбля. Пабудаваны ў стылі позняга барока.



alt
7 ноября 2019 3143
Езуіты ці Таварыства Іісуса – духоўны мужчынскі манаскі ордэн Рымска-каталіцкай царквы, які быў заснаваны ў 1534 годзе ў Рыме. Езуіты, акрамя сваёй асноўнай дзейнасці, актыўна займаліся навукай, адукацыяй, былі місіянерамі. 
alt
15 октября 2019 2710
Уселюб вядомы ўжо з XV стагоддзя. У 1438 го­дзе князь літоўскі Сігізмунд Кейстутавіч падарыў Уселюб Андрэю Неміровічу.
alt
3 октября 2018 2734
Сядзіба Чамброва знаходзілася паміж вёскамі Валеўка і Радагошча. Першымі вядомымі ўладальнікамі Чамброва былі Курчы герба Радван. У ХVІІІ стагоддзі гэты маёнтак належаў сям’і Узлоўскіх, а ў пачатку ХІХ стагоддзя быў набыты навагрудскім адвакатам Карповічам. Пасля маёнтак належаў яго сыну Юліяну, які быў жанаты на Караліне з роду Булгакаў, а апошнім уладальнікам быў унук Кароль, жанаты на Марыі Паплаўскай. Чамброва знаходзілася ва ўласнасці роду Карповічаў больш за сто гадоў.
alt
1 октября 2018 2781
Музей міні-макетаў пад адкрытым небам «Страчаная спадчына» быў адкрыты ў нашым горадзе падчас святкавання 220-годдзя А. Міцкевіча, і ўжо выклікаў вялікую цікавасць як у дзяцей, дарослых жыхароў нашага горада, так і ў турыстаў. Многіх цікавіць гісторыя ўзнікнення і стварэння дадзенага музея, гісторыя архітэктурных аб’ектаў, што адноўлены ў выглядзе міні-макетаў. На старонках газеты мы адкажам на гэтыя пытанні і раскажам падрабязней пра згубленыя архітэктурныяжамчужыны Навагрудчыны.