"Духоўная радаслоўная краю"

alt
14 Августа 2019 156

Навагрудская зямля мае багатую гісторыю і культуру, авеяна таямніцамі і легендамі, славіцца сваімі землякамі і шматлікай колькасцю вядомых мясцін. Асаблівае месца ў гісторыі Навагрудчыны займае яе духоўная спадчына, якая фарміравалася на працягу многіх стагоддзяў. Сёння пішацца яе новая старонка. Сучасныя храмы – гэта не проста культавыя будынкі, а сапраўдныя духоўна-асветніцкія цэнтры, дзе адраджаюцца даўнія традыцыі і закладваюцца новыя. Рэдакцыя газеты «Новае жыццё» пачынае праект «Духоўная радаслоўная краю», які раскажа аб гісторыі навагрудскіх храмаў, сучасным жыцці праваслаўных і каталіцкіх прыходаў, мусульманскай абшчыны. Самы старажытны храм Навагрудчыны – сабор Святых благаверных князёў Барыса і Глеба г. Навагрудка. Яму мы і прысвяцілі першы артыкул праекта.