Паважаныя землякі! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!
Гэты дзень Беларусь святкуе ўпершыню. Але мы ўпэўненыя, што 17 верасня – адзін з самых значных дзён для нашай краіны. Гэта важная памятная дата, якая стала сімвалам гонару за нашых продкаў, згуртавання і яднання беларускага народа. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з заснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.
Захаванне разнастайнасці этнічнай, культурнай самабытнасці мае для нас ключавое значэнне, таксама як традыцыі ўзаемнага даверу і згоды.
Дарагія навагрудчане!
Няхай гэтае свята стане святам клопату, дабрыні і вялікадушнасці, паслужыць усведамленнем таго, што Беларусь – наша агульная Радзіма і яе будучыня залежыць ад кожнага з нас.
Мы моцныя, калі мы адзіныя!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.