Віншаванне члена Савета Рэспублікі Эльвіры Сарока і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна з Днем народнага адзінства

Віншаванне члена Савета Рэспублікі Эльвіры Сарока і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна з Днем народнага адзінства

17 сентября 2021 1209

Паважаныя жыхары Навагрудчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства!

Дзень 17 верасня стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. Гэтая дата нагадвае нам пра тое, што сіла дзяржавы – у згуртаваным, незалежным народзе з агульным гістарычным лёсам і агульнай будучыняй.

Ва ўсе часы галоўным для беларусаў было яднанне народа. Праўдзівы сэнс свята глыбока сімвалічны. Ён не столькі вяртае нас у мінулае, колькі прапануе зазірнуць у будучыню. І сёння мы ўсе разумеем, што наша сіла – у яднанні, згуртаванасці і згодзе.

Дарагія землякі! Прыміце самыя цёплыя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага цяпла, поспехаў у добрых справах і пачынаннях!

Э. САРОКА, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

А. СОНГІН,  дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.