Яўгеній Бажко назначаны намеснікам старшыні – начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта

09 ноября 2021 1853
З 3 лістапада 2021 года намеснікам старшыні – начальнікам упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта назначаны Яўгеній Сяргеевіч Бажко

Нарадзіўся Яўгеній Бажко 29 чэрвеня 1990 года ў г. Навагрудку. Мае вышэйшую адукацыю: у 2013 годзе скончыў Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «тэхнічнае забеспячэнне сельскай гаспадаркі».

Увесь працоўны шлях новага намесніка старшыні райвыканкама звязаны з Навагрудчынай. Пасля заканчэння ўніверсітэта Яўгеній Бажко пачаў працу ў СВК «Уселюб» на пасадзе галоўнага інжынера (з 2016 года ААТ «Уселюб»).

У 2018 годзе Яўгеній Бажко быў назначаны начальнікам сельскагаспадарчага рэспубліканскага дачыннага ўнітарнага прадпрыемства «Свіцязь» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі, дзе і працаваў да назначэння на пасаду намесніка старшыні – начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Навагрудскага райвыканкама.

І. Бачынская, начальнік аддзела арганізацыйнакадравай работы Навагрудскага райвыканкама