Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў са светлым святам Нараджэння Хрыстова

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў са светлым святам Нараджэння Хрыстова

07 января 2024 513
Паважаныя святары і вернікі! Сардэчна віншуем вас са светлым святам Нараджэння Хрыстова.

Ва ўсе часы для ўсіх хрысціян гэтае свята лічылася крыніцай веры, чысціні, шчырасці і любові да бліжняга. І сёння гэты дзень нябачнымі ніткамі злучае праваслаўных хрысціян са шматвяковымі традыцыямі свайго народа. Гэты выдатны час натхняе на здзяйсненне добрых спраў, на чуласць і ўвагу да ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе і клопаце.

Няхай радасць Раства наведае кожны дом, напоўніўшы яго згодай і ўтульнасцю, аб’яднае вашы сем’і, натхніць на новыя здзяйсненні і добрыя справы. Давайце будзем дзяліцца адзін з адным цяплом і душэўнасцю, раскрываць сэрцы насустрач дабру і міру.

Жадаем вам, дарагія навагрудчане, моцнага здароўя, поспехаў у справах, дабрабыту, міру і спакою ў кожным доме. Няхай апраўдаюцца ўсе чаканні і спраўдзяцца самыя запаветныя мары, а радасць святых калядных дзён падмацоўвае вас на працягу ўсяго года!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.


«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |

Instagram | YouTube | TikTok |