Паважаныя землякі!
Віншуем вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
З Кастрычніцкай рэвалюцыяй звязаны біяграфіі і лёсы нашых продкаў, якія аддана служылі Радзіме, верылі ў пабудову справядлівага і свабоднага грамадства.
Гістарычнае мінулае вучыць, што ўсе перабудовы павінны адбывацца дзеля інтарэсаў і на карысць людзей. Толькі захаваўшы адзінства і згуртаванасць усіх грамадскіх сіл, мы будзем здольны забяспечыць стабільнасць, трывалую веру ў заўтрашні дзень, далейшыя развіццё і росквіт нашай роднай Навагрудчыны і Беларусі.
Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў