Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў лесу

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў лесу

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў лесу

20 сентября 2020 925

У трэцюю надзелю верасня сваё прафесійнае свята, Дзень работнікаў лесу, адзначае калектыў дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Навагрудскі лясгас», а таксама ветэраны працы.

Лес – наш нацыянальны здабытак, патэнцыяльная аснова экалагічнага, эканамічнага і сацыяльнага развіцця дзяржавы. Яго захаванне і рацыянальнае выкарыстанне з'яўляюцца важнай дзяржаўнай задачай для лесаводаў рэспублікі, у тым ліку і нашага раёна. Усё, што вы робіце сёння, паслужыць будучым пакаленням, будзе для іх добрым прыкладам руплівага стаўлення да зямлі, на якой мы жывём.

Выказваем глыбокую падзяку і ўдзячнасць усім вам за паўсядзённую і напружаную працу, за неацэнны ўклад у захаванне і прымнажэнне прыродных рэсурсаў Навагрудчыны і Беларусі.

Жадаем усім работнікам і ветэранам лясной гаспадаркі моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і новых працоўных здзяйсненняў!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.