Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём студэнта!

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём студэнта!

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём студэнта!

17 Ноября 2021 513

Паважаныя сябры! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём студэнта!

Мы звяртаемся з віншаваннямі і самымі цёплымі пажаданнямі да кожнага, хто захоўвае ў душы агонь творчасці, прагу да ведаў, пошуку і адкрыццяў, да ўсіх, хто меў шчасце правесці юнацтва ў лекцыйных залах! І, канешне, самыя шчырыя віншаванні кожнаму, хто толькі спасцігае прамудрасці навукі, складаючы студэнцкую супольнасць Беларусі.

Студэнцкія гады – цудоўная пара ў жыцці любога чалавека, калі закладваюцца асновы будучага, спраўджваюцца надзеі, а наперадзе яшчэ ўсё жыццё, поўнае выдатных ідэй і грандыёзных здзяйсненняў.

Дарагія студэнты! Моцнага здароўя вам і энергіі, паспяховай вучобы і новых адкрыццяў! Упэўненыя, што вашы веды будуць запатрабаваныя, а маладосць і талент гарантуюць вам перспектыўную будучыню!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.