Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажарнай службы

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажарнай службы

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажарнай службы

25 Июля 2021 752

Паважаныя работнікі і ветэраны пажарнай службы Навагрудчыны!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесій ным святам!

Сёння падраздзяленні па надзвычайных сітуацыях – гэта аўтарытэтная структура, у арсенале якой багацейшыя традыцыі пажарнай службы, сучасная тэхніка і абсталяванне, а галоўнае – бездакорны прафесіяналізм і самаадданасць вырата вальнікаў.

Мы ўдзячныя вам за тое, што вы заўсёды знаходзіцеся ў баявой гатоўнасці і, часам рызыкуючы жыццём, прыходзіце на дапамогу людзям. Дзякуючы ўменню, мужнасці, зладжаным дзеянням, вы ратуеце чалавечыя жыцці і народны здабытак. Няхай і ў далейшым спадарожнікамі ў вашай службе застаюцца абавязак, гонар і годнасць.

Жадаем усім супрацоўнікам і ветэранам пажарнай службы моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту, поспехаў ва ўсіх справах. Няхай надзвычайныя сітуацыі як мага радзей сустракаюцца на вашым шляху!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў