Кожны дарослы павінен усвядоміць – адказнасць за сваё дзіця заўсёды ў першую чаргу ляжыць на ім

Кожны дарослы павінен усвядоміць – адказнасць за сваё дзіця заўсёды ў першую чаргу ляжыць на ім

24 Октября 2020 237

Аляксандр Сонгін, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

– Адказваць за жыццё, здароўе і выхаванне дзяцей – прамы абавязак бацькоў. Зараз размова ідзе ў тым ліку пра фарміраванне палітычнай культуры маленькіх грамадзян сваёй краіны. Некалькі дзён таму я зрабіў заўвагу невялікай кампаніі хлопчыкаў, якія хацелі нешта напісаць маркерам на сцяне жылога дома. У адказ убачыў у іх вачах такое здзіўленне, быццам яны пыталіся: “Паслухайце, дарослым можна, а мы што – горшыя?”.

Сёння мы бачым, што адбываецца на вуліцах некаторых нашых населенных пунктаў, і не ўлічваем тое, што дзеці – як калька, пераймаюць паводзіны дарослых людзей. Бацькі, якія дазваляюць дзецям удзельнічаць у несанкцыянаваных акцыях, напэўна, не задумваюцца: а што будзе далей з поглядамі, думкамі, паводзінамі гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак, калі яны вырастуць. Каго мама з татам хацелі б выхаваць: канструктыўна настроеннага грамадзяніна, сур’ёзнага, адказнага, разважлівага, які пабудуе свае жыцце і ім у сталыя гады дапаможа, ці бунтара, чалавека, які будзе ўпэўнены, што ў той ці іншай ступені яму ўсё можна? Дазваляючы дзецям і падлеткам выходзіць на плошчу, беручы іх з сабой, бацькі не думаюць, які аванс укладваюць у іх жыццё, палітычную культуру і свядомасць.

З другога боку, пагадзіцеся, у натоўпе ніхто не адказвае за бяспеку людзей. Мне прыйшлося ўдзельнічаць у ахове грамадскага парадку ў Нагорным Карабаху, і я бачыў велізарныя калоны людзей, якія складаліся з некалькіх тысяч чалавек. Ці можна дакладна спрагназаваць, што здарыцца ў гэтым натоўпе ў кожны наступны момант? Не, гэта немагчыма! Я перакананы, таму што бачыў такое сваімі вачыма. У крытычнай сітуаціі людзі могуць спужацца, запанікаваць, пачнуць ратавацца і бегчы, і ўжо тады ніхто не будзе глядзець, дзе стаіць жанчына, а дзе – маленькае дзіця. Гучыць страшна, але ж…Усе добра ведаюць пра такую адметнасць натоўпу, дык навошта рызыкуюць здароўем сваіх дзяцей? Балюча на гэта глядзець як бацьку, як былому настаўніку. Хочацца, каб кожны дарослы ўсвядоміў: адказнасць за сваё дзіця заўсёды ў першую чаргу ляжыць на ім.

ГП