Выхаванцы Навагрудскай ЦТДіМ наведалі пляцоўку «Зялёныя школы для зялёнай будучыні»

Выхаванцы Навагрудскай ЦТДіМ наведалі пляцоўку «Зялёныя школы для зялёнай будучыні»

Выхаванцы Навагрудскай ЦТДіМ наведалі пляцоўку «Зялёныя школы для зялёнай будучыні»

10 июня 2019 1387

Лета - пара весяліцца і радавацца прыгажосці роднай прыроды. Але ўсе павінны ведаць, што пра гэтую прыгажосць неабходна клапаціцца кожны дзень.

7 чэрвеня дзеці з аздараўленчага лагера «Творцы» Навагрудскага ЦТДіМ наведалі маладзёжную пляцоўку «Зялёныя школы для зялёнай будучыні», якая праводзілася ў рамках XV Рэспубліканскага экалагічнага форуму. Арганізатарамі пляцоўкі выступілі ўстанова адукацыі «Рэспубліканскі Цэнтр экалогіі і краязнаўства» і праект «Экаманіторынг».

Што можа быць цікавей незвычайных майстар-класаў? Дзеці тут жа падключыліся «да працы». Хлапчукі адправіліся вывучаць, як працуе сонечная батарэя і як з ветрака мы атрымліваем электрычнасць, а дзяўчынак зацікавіла стварэнне мілых звяроў з рознакаляровага лямцу.

Асабліва доўга рабяты затрымаліся каля майстар-класа «Каватэрапія», дзе ім паказалі, як маляваць без фарбаў і пэндзляў, выкарыстоўваючы толькі клей ПВА і трохі кавы. Праз некаторы час з-пад рук хлапчукоў і дзяўчынак сталі з'яўляцца рыбкі, коцікі і матылькі з натуральнай кавы.


Пасля хвіліны творчасці дзеці адправіліся пакараць інтэлектуальныя вяршыні - яны з поспехам адгадалі птушак Беларусі па іх абрысах і правільна расклалі «смецце» па імправізаваных баках.

Для юных навагрудчан наведванне пляцоўкі «Зялёныя школы для зялёнай будучыні» стала не толькі магчымасцю цікава і пазнавальна правесці час, але і задумацца пра экалогію і сваё стаўленне да навакольнага асяроддзя.

Кацярына Семярнік, метадыст Навагрудскага ЦТДіМ