Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём абароны дзяцей

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём абароны дзяцей

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём абароны дзяцей

01 июня 2024 359

1 чэрвеня адзначаецца Дзень абароны дзяцей.

Самыя светлыя, чыстыя і добрыя ўспаміны ў кожнага з нас звязаныя з дзяцінствам – часам, калі шчыра верыш у цуд, радуешся кожнаму новаму дню... Дзіцячыя ўражанні мы праносім праз усё жыццё. Таму так важна гэтае свята і для дарослых, якія нясуць адказнасць за паўнавартаснае і гарманічнае развіццё маладога пакалення. Мы павінны зрабіць усё, каб дзеці адчувалі сябе пад надзейнай абаронай, атрымалі добры старт у жыцці.

На Навагрудчыне шмат таленавітых дзяцей, якія дастойна прадстаўляюць свой раён, вобласць і краіну на прадметных алімпіядах, конкурсах, фестывалях, спаборніцтвах рознага ўзроўню.

Выказваем словы ўдзячнасці ўсім, хто па роду сваёй дзейнасці, па імкненні душы робіць усё, каб нашы дзеці былі здаровымі, шчаслівымі, развіваліся духоўна, маральна, былі карысныя грамадству.

Жадаем нашым дзецям моцнага здароўя, удачы і поспехаў ва ўсіх пачынаннях, вясёлых канікулаў, новых сяброў і добрага настрою!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.