Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Сонгіна і члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігара Жука

03 июля 2024 227
Паважаныя жыхары Навагрудчыны!
Прыміце самыя цёплыя і сардэчныя віншаванні  з Днём Незалежнасці  Рэспублікі Беларусь. 
Дзень Незалежнасці – гэта сімвал адзінства нашага грамадства, пераемнасці пакаленняў, павагі да традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні нашых дзяцей і ўнукаў. Гэтае свята ўвасабляе ў сабе мужнасць і гераічнае мінулае нашага народа, з'яўляецца яркім сведчаннем самаахвярнасці і любові да Радзімы. 
У гэты дзень мы аддаём даніну найвялікшай павагі подзвігу ветэранаў, нізка схіляем галовы перад загінулымі ў баях за свабоду і незалежнасць Радзімы. Мы сустракаем галоўнае свята краіны з верай у мір і стабільнасць, цвёрдай упэўненасцю, што стваральная і штодзённая праца кожнага з нас забяспечыць дабрабыт роднай зямлі. Сіла беларусаў у праўдзе, адзінстве і патрыя­тызме. Менавіта таму мы смела і спакойна глядзім у будучыню.
У гэты святочны дзень жадаем усім моцнага здароўя, добрага настрою, творчага натхнення і поспехаў у працы! Шчасця і дабрабыту ў кожным доме і мірнага неба над нашай Радзімай! 

А. Сонгін,  дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. 
І. Жук, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу  Рэспублікі Беларусь.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |