Жывая повязь традыцый

alt
26 Ноября 2021 514
Менавіта верш «Вялікай душы музыкант» паэта, кампазітара, выкладчыка Карэліцкай дзіцячай школы мастацтваў Святланы Моніч, прысвечаны светлай памяці земляка Мікалая Спагара, падштурхнуў яго жонку Аляксандру Яўгеньеўну патэлефанаваць нам у рэдакцыю з прапановай надрукаваць верш у газеце «Новае жыццё». Верш, бясспрэчна, выдатны, але, упэўнена, нашым чытачам будзе цікава больш даведацца пра неардынарную асобу музыканта з вялікай літары, таленавітага настаўніка і кіраўніка ансамбля «Каласы» і аркестра народных інструментаў Вераб’евіцкай школы Мікалая Валянцінавіча Спагара. На працягу ўсяго жыцця ён сваёй любоўю да музыкі, творчасцю злучаў людзей розных узростаў, пакаленняў і прафесій.

alt
23 Октября 2021 1282
Ні для каго не сакрэт, што беларуская саломка – гэта нацыянальны брэнд. Апошнім часам гэтае рамяство стала вельмі папулярным і распаўсюдзілася па ўсіх кутках нашай краіны. Захаванне народных традыцый набывае асабліва важнае значэнне ў Год народнага адзінства. Простыя сцяблінкі злакавых у руках сучасных майстрых ператвараюцца ў сапраўдныя шэдэўры. Для таленавітых майстроў Навагрудскага раённага цэнтра рамёстваў Вольгі Юшкевіч, Святланы Кулак, Кацярыны Сіневіч і Алены Шульгі саломапляценне не толькі праца, але і хобі. У кожнага майстра свая разыначка, свае сакрэты і свае любімыя тэхнікі і прыёмы. І кожны выраб па-свойму ўнікальны, не падобны на папярэднія, напоўнены асаблівай энергетыкай. Ні адно мерапрыемства раённага, абласнога, а нярэдка і рэспубліканскага ўзроўню не абыходзіцца без выставак і майстар-класаў нашых цудоўных майстраў.

alt
12 Августа 2021 2741
Навагрудскі раённы цэнтр рамёстваў – унікальнае месца з асаблівай атмасферай. Ён аб’ядноўвае таленавітых майстроў нашага краю. Тут адраджаюцца традыцыйныя рамёствы, вывучаецца вопыт папярэдніх пакаленняў і перадаецца майстэрства маладым талентам. Здаўна Навагрудчына славілася адметнымі майстрамі. Яны ўмелі не толькі шыць і вышываць, але і ткаць. А тое, што сваімі рукамі зроблена, у куфар складвалі – на пасаг.