"Духоўная радаслоўная краю"

alt
14 Февраля 2021 598
Мечеть в исламе – это место для поклонения Господу и да’вата (призыва к вере), проведения собраний и обсуждения важных вопросов, место образования и общения. Мечеть – это важный центр жизни и развития мусульманской общины. Мы продолжаем совместный проект с Новогрудским историко-краеведческим музеем «Духовная родословная края» и в очередном материале знакомим с Новогрудской мечетью и жизнью мусульманской общины.
alt
30 Октября 2020 1028
Незвычайная цішыня, птушыныя спевы, неверагодна чыстае паветра з хвойным пахам, збудаванні, акружаныя дрэвамі і кустарнікамі, пясчаныя сцежкі… Калі трапляеш у  Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр, здаецца, што час замірае… Гэта месца, сапраўды, асаблівае. І сваёй гісторыяй, і сённяшнім жыццём, і людзьмі, якія адраджаюць Белую лаўру для таго, каб кожны мог знайсці тут прытулак, прымірэнне і душэўны спакой.
alt
30 Сентября 2020 1057
За 13 кіламетраў на поўнач ад Навагрудка ў аграгарадку Уселюб вось ужо амаль шэсць стагоддзяў стаіць адзін з самых старажытных касцёлаў Беларусі, асвечаны ў гонар Святога Казіміра і з нядаўняга часу прысвечаны Маці Божай Новага Жыцця. Храм з’яўляецца месцам яднання веры з гісторыяй і культурай Уселюбскай зямлі і ўсёйНавагрудчыны, славутасцю, якую наведваюць шматлікія паломнікі і турысты з Беларусі і замежжа, тэрыторыяй дабрыні, міру і любові да Бога і бліжняга.
alt
3 Сентября 2020 1137
У цэнтры гарадскога пасёлка Любча, на невялікім узвышшы, размясціўся велічны беласнежны храм, асвечаны ў гонар Святога Ільі – аднаго з самых шануемых прарокаў не толькі Праваслаўнай Царквой, але і іншымі канфесіямі. Больш за 100 гадоў таму каменны храм быў узве­дзены на месцы старой драўлянай царквы, і з тых часоў яго дзверы не зачыняліся. Многія гады Свята-Ільінскі прыход з’яўляецца самым шматлікім сельскім прыходам Навагрудчыны, і сёння ён аб’ядноўвае каля тысячы праваслаўных хрысціян.
alt
26 Июня 2020 1397
З выгляду – даволі просты драўляны будынак, але гэта храм з вялікай і няпростай гісторыяй, унікальны сваёй атмасферай, святынямі, якія ў ім захоўваюцца, і нават размяшчэннем. Гэта маляўнічае месца над звілістай дарогай на пагорку, з якога адкрываецца вельмі прыгожы від. Аднак самае неверагоднае, што за свае 335 гадоў існавання храм ні разу не зачыняўся і працягваў функцыянаваць нават у самыя складаныя часы. У чарговым матэрыяле праекта «Духоўная радаслоўная краю» расказваем пра храм у гонар Святых апостала Пятра і Паўла аграгарадка Валеўка.
alt
4 Июня 2020 1429

Храм з няпростым лёсам і гісторыяй, помнік архітэктуры эпохі барока, гістарычна-культурная каштоўнасць, адна з галоўных славутасцей Навагрудка, ядро духоўнага жыцця каталіцкіх хрысціян раёна, цэнтр культурнага жыцця і спраў міласэрнасці... Размова ідзе пра касцёл Святога Міхала Арханёла. У чарговым матэрыяле праекта рэдакцыі газеты «Новае жыццё», гістарычна-краязнаўчага музея і рэлігійных абшчын Навагрудчыны «Духоўная радаслоўная краю» расказваем пра храм, які амаль тры стагоддзі ўзвышаецца ў цэнтры нашага ўнікальнага горада.

alt
30 Марта 2020 1533

Многімі людзьмі храм успрымаецца выключна як культавы будынак. Аднак гэта не зусім так. Сёння храмы – гэта сапраўдныя духоўна-культурныя цэнтры, дзе адраджаюцца даўнія традыцыі і закладваюцца новыя. Рэдакцыя газеты «Новае жыццё» сумесна з гістарычна-краязнаўчым музеем
і рэлігійнымі абшчынамі Навагрудчыны працягвае праект «Духоўная радаслоўная краю». На гэты раз хочацца расказаць пра храм, які толькі 28 гадоў таму стаў кафедральным саборам, але з’яўляецца адным з нямногіх месц, дзе кожны вугалок захоўвае ў сабе вялікую гісторыю, якая налічвае стагоддзі. Размова пойдзе пра Свята-Мікольскі кафедральны сабор – галоўны храм Навагрудскага благачыння.

alt
9 Ноября 2019 2824

Навагрудская зямля мае багатую гісторыю і культуру, авеяна таямніцамі і легендамі, славіцца сваімі землякамі і шматлікай колькасцю вядомых мясцін. Асаблівае месца ў гісторыі Навагрудчыны займае яе духоўная спадчына, якая фарміравалася на працягу многіх стагоддзяў. Сёння пішацца яе новая старонка. Сучасныя храмы – гэта не проста культавыя будынкі, а сапраўдныя духоўна-асветніцкія цэнтры, дзе адраджаюцца даўнія традыцыі і закладваюцца новыя. Рэдакцыя газеты «Новае жыццё» ў жніўні пачала новы праект «Духоўная радаслоўная краю», які раскажа аб гісторыі навагрудскіх храмаў, сучасным жыцці праваслаўных і каталіцкіх прыходаў, мусульманскай абшчыны. Самы старажытны храм Навагрудчыны – сабор Святых благаверных князёў Барыса і Глеба г. Навагрудка, які сёлета святкуе сваё 500-годдзе. Яму мы і прысвяцілі першы артыкул праекта.