ГлавнаяНовостиОбществоВіншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём меліяратара
Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём меліяратара
Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём меліяратара
02 июня 2024 127
У першую нядзелю чэрвеня адзначаюць сваё прафесійнае свята работнікі і ветэраны меліярацыйнай службы Навагрудчыны.
Дзень меліяратара – гэта свята людзей, чыя праца адраджае зямлю і надае ёй высакароднасць. Меліярацыя зніжае рызыкі страты ўраджаю, забяспечвае ўстойлівасць сельскагаспадарчай вытворчасці, павышае інвестыцыйную прывабнасць аграпрамысловага комплексу.
Дзякуй вам, паважаныя сябры, за бязмежную любоў да прафесіі, якая стала справай усяго жыцця, за ваш актыўны ўдзел у высокай місіі – забеспячэнні харчовага дабрабыту нашай Навагрудчыны і Рэспублікі Беларусь. Жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту і новых поспехаў у такой высокароднай працы.