Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём моладзі

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём моладзі

30 июня 2024 88
Дарагія юнакі і дзяўчаты Навагрудчыны! Ад усёй душы віншуем вас з Днём моладзі і студэнцтва!

Гэтае свята прысвечана тым, ад каго залежыць будучыня, хто будзе спрыяць развіццю і росквіту нашай краіны. Моладзь – актыўная і ініцыятыўная частка грамадства, наша апора і надзея! Кожны дзень сваёй працай і талентам вы ўпэўнена заяўляеце пра сябе. Мы ганарымся вашымі дасягненнямі ў вучобе, спорце, творчасці. Дзякуючы вам, вашым поспехам Навагрудчыну ведаюць далёка за яе межамі! 
Дарагія сябры! Няхай ваш шлях бу дзе яркім і разнастайным, няхай у ім заўсёды знойдзецца месца для адукацыі і самаразвіцця, адпачынку і грамадскай дзейнасці, любові і сяброўства. 
Жадаем вам дасягнення пастаўленых мэтаў і ўпэўненых перамог! Адважвайцеся і дамагайцеся рэальных вынікаў! За вамі – будучыня!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.