Паважаныя эканамісты Навагрудскага раёна, ветэраны працы! Шчыра віншуем вас з прафесійным святам!
Эканамічная галіна была і застаецца галоўнай апорай росквіту і поспеху нашай краіны. Ваша прафесійная дзейнасць накіравана на павышэнне якасці жыцця насельніцтва і рост інвестыцыйнай прывабнасці Навагрудчыны. Ад яе эфектыўнасці, дакладнасці і граматнасці ў вырашэнні пастаўленых задач залежаць паспяховасць рэалізацыі сацыяльна-эканамічных і многіх іншых праектаў.
Перад вамі стаяць няпростыя задачы па эфектыўным, рацыянальным выкарыстанні грашовых сродкаў і матэрыяльна-тэхнічных рэсурсаў, вызначэнні перспектыў развіцця арганізацый і прадпрыемстваў Навагрудскага раёна, стварэнні і падтрыманні эфектыўных умоў для ўстойлівага эканамічнага росту і павышэння дабрабыту насельніцтва.
Няхай ваша праца прыносіць радасць, душэўнае і матэрыяльнае задавальненне. Жадаем шчасця, любові, поспеху, цяпла і мірнага неба над галавой. Няхай праца для вас заўсёды будзе ў радасць!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.