"Маршрутамі мінулага і сучаснасці"

alt
11 ноября 2021 1308

Малая радзіма! Яна прыгожая і непаўторная сваімі рэкамі і азёрамі, лясамі і лугамі, помнікамі гісторыі і культуры. Усё гэта наша спадчына, якая аднойчы і назаўсёды даецца кожнаму разам з жыццём. У чарговым падарожжы па родным краі мы пазнаёмімся з багатай гістарычнай спадчынай вёскі Вераскава, пабываем на партызанскай стаянцы і атрымаем асалоду ад прыгожых краявідаў чарашлянскіх азёр.

alt
24 мая 2021 1810
Працягваем даследаваць родныя прасторы і сёння адпраўляемся ў Любчу. І хоць аграгарадок знаходзіцца ўдалечыні ад ажыўленых трас, тым не менш гэта месца павінен наведаць кожны, хто цікавіцца гісторыяй і культурай Беларусі. Чым прываблівае Любчанскі край турыстаў, як выглядае 400-гадовы замак Радзівілаў-Кішак – даведаемся падчас вандроўкі.

alt
16 апреля 2021 3324
Нам заўсёды здаецца, што аб сваёй малой радзіме мы ведаем усё ці амаль усё. Але каб адчуць багацце фарбаў у палітры нашага мінулага, трэба ўслухацца ў голас гісторыі, убачыць непрыкметную прыгажосць роднага краю, адчуць сябе часткай гэтага дзіўнага свету. Мы запрашаем вас у чарговае падарожжа па роднай зямлі і сёння паспрабуем па-новаму адкрыць для сябе Ладзеніцкі край.

alt
12 февраля 2021 2937
Тое, што Навагрудчына – гэта прыгожы, асаблівы і цікавы для турыстаў край, даўно ні ў каго не выклікае сумненняў. Многія славутасці нашага рэгіёну вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за межамі краіны. У мінулым годзе сумесна з аддзелам турызму ўпраўлення спорту і турызму Навагрудскага райвыканкама мы пачалі праект «Маршрутамі мінулага і сучаснасці», каб расказаць пра ўнікальную Навагрудчыну. Чарговы маршрут праклалі да Уселюба.
alt
29 сентября 2020 2043
Адным з самых цікавых месц не толькі Навагрудчыны, але і ўсёй Беларусі па праву можна назваць аграгарадок Шчорсы. Ён толькі на першы погляд з’яўляецца звычайным сельскім населеным пунктам. Але калі прагуляцца па ціхіх Шчорсах, можна пераканацца, што аграгарадок захоўвае шмат таямніц і славутасцей. Аб тым, што робіць яго асаблівым, расказваем у чарговым матэрыяле праекта «Маршрутамі мінулага і сучаснасці», які мы рэалізуем сумесна з аддзелам турызму ўпраўлення спорту і турызму Навагрудскага райвыканкама.
alt
5 сентября 2020 3136
Турызм у Беларусі афіцыйна прызнаны адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. За апошнія гады зроблены шэраг крокаў, якія далі свае адчувальныя вынікі – да пандэміі станоўчая дынаміка развіцця галіны прасочвалася па ўсіх паказчыках. Навагрудчына не выключэнне. Наш край са сваімі прыроднымі, культурнымі і гістарычнымі аб’ектамі выклікае цікавасць у беларусаў і замежных турыстаў. Дык што можна паглядзець на Навагрудчыне і гасцям, і жыхарам раёна, якія хочуць разнастаіць свой адпачынак? Аб гэтым раскажам у нашым новым праекце «Маршрутамі мінулага і сучаснасці», які мы запускаем сумесна з аддзелам турызму ўпраўлення спорту і турызму Навагрудскага райвыканкама. А пачынаем з Валеўскага краю.