Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту

18 мая 2024 211
18 мая сваё прафесійнае свята адзначаюць ветэраны працы і работнікі фізічнай культуры і спорту, спартсмены, трэнеры і педагогі, аматары спорту!

Спорт аб'ядноўвае людзей, робіць моцнымі, вучыць дамагацца мэтаў, дасягаць сваёй мары. Здароўе нацыі з'яўляецца нашым агульным прыярытэтам, бо толькі здаровая нацыя здольная на стварэнне.

Словы падзякі мы выказваем усім, хто працуе з моладдзю, прылучае да здаровага ладу жыцця, выхоўвае ў яе працавітасць, упартасць і мэтанакіраванасць.

Мы ганарымся дасягненнямі спартсменаў-навагрудчан, якія на спаборніцтвах рознага ўзроўню ўслаўляюць перамогамі сваю малую радзіму, упэўнена падымаюцца на прыступкі п'едэстала гонару спаборніцтваў міжнароднага ўзроўню.

Дарагія сябры! Вы дорыце людзям дабро, здароўе, сілу і прыгажосць. Вы загартоў­ваеце характар і вучыце пераадольваць цяжкасці і перашкоды. Жадаем усім вам бадзёрасці духу, новых перамог, удачы і поспехаў!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |