Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём медыцынскага работніка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём медыцынскага работніка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём медыцынскага работніка

16 июня 2024 92

Паважаныя работнікі і ветэраны сістэмы аховы здароўя Навагрудчыны!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам!

На вас ускладзена вялікая адказнасць за жыццё і здароўе нашых грамадзян, што мае прыярытэтнае значэнне ў вырашэнні дзяржаўных задач і з'яўляецца важным фактарам нацыянальнай бяспекі. У сітуацыі з пандэміяй усе па-новаму адкрылі для сябе высокую місію медыкаў, якія вартыя толькі самых шчырых слоў падзякі. 

Дзякуючы вашым ведам, вопыту і таленту пацыенты набываюць здароўе і вяртаюцца да паўнацэннага жыцця. Упэўненыя, што вы зробіце ўсё магчымае, каб нашы землякі былі здаровыя і жылі доўга, а медыцынская дапамога стала яшчэ больш якаснай і даступнай для кожнага жыхара раёна.

Паважаныя сябры! Мы шчыра ўдзячныя вам за высакародную працу, дабрыню і міласэрнасць, няспынную барацьбу за жыццё і здароўе.

Жадаем вам выдатнага самаадчування, святочнага настрою, сямейнага шчасця, бадзёрасці духу і прафесійных поспехаў!

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.