Да рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове далучыліся навучэнцы філіяла БДЭУ «Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа», педагогі і вучні ўстаноў адукацыі раёна

Да рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове далучыліся навучэнцы філіяла БДЭУ «Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа», педагогі і вучні  ўстаноў адукацыі раёна

Да рэспубліканскай дыктоўкі па беларускай мове далучыліся навучэнцы філіяла БДЭУ «Навагрудскага гандлёва-эканамічнага каледжа», педагогі і вучні ўстаноў адукацыі раёна

21 февраля 2023 885

21 лютага ў Міжнародны дзень роднай мовы навучэнцы гандлёва-эканамічнага каледжа напісалі дыктоўку па беларускай мове. Праверылi свае веды падчас напісання дыктоўкі «Неацэнны скарб» навучэнцы 1-га курса групы УПП-1.

Як адзначыла Марына Браніцкая, выкладчык беларускай мовы, пісаць дыктоўку ў Дзень роднай мовы стала добрай традыцыяй каледжа.
– Міжнародны дзень роднай мовы ў нашым каледжы з’яўляецца яркай і запамінальнай падзеяй. Мы заўсёды далучаемся да рэспубліканскай акцыі. Не выключэннем стаў і гэты год. Галоўная мэта сённяшняга мерапрыемства – не столькі праверыць арфаграфічныя здольнасці навучэнцаў, колькі садзейнічаць узбагачэнню слоўнікавага запасу, падтрымаць цікавасць да вывучэння роднай мовы і, я думаю ўсе, хто сёння пісаў дыктоўку, адчулі прыгажосць беларускага слова, – сказала Марына Канстанцінаўна.

Навучэнцы падзяліліся сваімі ўражаннямі пасля напісання дыктоўкі. Некаторыя прызналіся, што напачатку крыху хваляваліся, але, нягледзячы на гэта, атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.

Ілья Аляхновіч:
– Беларуская мова – гэта нацыянальная мова маёй Радзімы і маёй сям’і. Яна цесна звязана з жыццём грамадства, мае працяглую гісторыю свайго развіцця, а таксама яднае нашчадкаў і продкаў, звязвае мінулае з сучасным і будучым, спрыяе выяўленню матэрыяльных і духоўных патрэб людзей. Я з гонарам вывучаю родную мову для таго, каб адчуваць свабоду слова, уменне правільна сфармуляваць свае думкі. Яна дае мне магчымасць далучыцца да багатай, шматвяковай культуры і традыцый беларусаў. Сённяшняя дыктоўка паказала мне тое асноўнае, што павінна жыць у сэрцы кожнага беларуса – трэба ганарыцца сваёй мовай, ведаць, любіць і шанаваць роднае слова.

Дар’я Леміновіч:
– Беларуская мова – гэта мова нашай нацыі. Леў Сапега гаварыў: «Краіна не можа быць незалежнай, калі ў яе афіцыйным жыцці пануе чужая мова». Таму кожны чалавек, які жыве ў Беларусі, павінен ведаць яе, бо гэта наша галоўнае нацыянальнае багацце. Я атрымала вялікае задавальненне ад напісання сённяшняй дыктоўкі. Спадзяюся, што і адзнака будзе добрай.




Ілона Грышчук:
– У каледжы я з гонарам вывучаю беларускую мову, размаўляю на ёй, чытаю і пішу. Міжнародны дзень роднай мовы чарговы раз дае магчымасць задумацца нам аб лёсе той адзінай мовы, якую мы называем роднай, на якой размаўлялі нашы продкі. А дыктоўка дае магчымасць праверыць уласную  адукаванасць, садзейнічае развіццю патрыятызму, павагі да роднай культуры. Я лічу, што наша галоўная задача – захаваць родную мову, не даць ёй знікнуць.


Анастасія Дзядуль:
– Галоўнай адметнасцю кожнага народа з’яўляецца, на мой погляд, мова. Калі ёй карыстаюцца ў паўсядзённым жыцці, калі народ ведае сваіх пісьменнікаў, то, бясспрэчна, адчувае сваю цэласнасць і самастойнасць. Я ўпэўнена, пакуль жыве мова, жыве і народ. Напісаннем дыктоўкі я хацела выказаць глыбокую павагу да роднай мовы, а таксама да тых людзей, хто гаворыць на беларускай мове і прывівае нашым суайчыннікам любоў да нацыянальнай культуры і традыцый. 



Міжнародны дзень роднай мовы дазволіў усім атрымаць задавальненне і яшчэ раз пераканацца, што родная мова – бясцэнны скарб, якім мы павінны ганарыцца і шанаваць яго!

Гімназія № 1

Сярэдняя школа № 3 імя В.Г.Гаховіч

Сярэдняя школа № 4

Сярэдняя школа № 5

Сярэдняя школа № 5

Вераб'евіцкая базавая школа

Уселюбская сярэдняя школа

Кашалёўская базавая школа

Ладзеніцкая базавая школа

Нягневіцкая сярэдняя школа

Шчорсаўская сярэдняя школа

Аліна Маляўская, «НЖ»

Приложения в Google Play – TelegramДалучайцеся да нашага Telegram-каналу!