З кожным годам усё далей і далей ад нас застаецца Вялікая Айчынная вайна. Але ўспаміны, памяць, боль і радасць таго пераможнага яркага мая працягваюць жыць у сэрцах нашчадкаў, якія ў сваіх дамашніх архівах беражліва захоўваюць франтавыя дзённікі, фатаграфіі, ваенныя рэчы і дакументы, якія даўно сталі сямейнымі рэліквіямі і перадаюцца з пакалення ў пакаленне. У нашым праекце «Ніколі не забудзем: праўнукі пра герояў і вайну», прымеркаваным да Дня Перамогі і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, школьнікі сярэдняй школы № 1 г. Навагрудка працягваюць дзяліцца сваімі ўспамінамі пра герояў таго часу.
Памятаць дзеля будучыні
Героі Вялікай Айчыннай вайны. Хто яны? Што значаць гэтыя словы для маладых людзей, якія жывуць у XXI стагоддзі? Прыкладам сумленнага служэння Айчыне, прыкладам, вартым пераймання і памяці, для вучаніцы 4 класа Марыі Наумовіч з'яўляецца яе прадзядуля – Міхаіл Сільвестравіч Наумовіч.
– Боль, гора, расстанне, смерць – гэтым Вялікая Айчынная вайна спаўна «ўзнагародзіла» наш народ. Але былі і прыклады самаахвярнай мужнасці, адвагі, сілы і стойкасці. Пра вайну я ведаю не па чутках, бо яна закранула і жыццё маёй сям'і. Мой пра дзед Міхаіл Сільвестравіч Наумовіч ніколі не быў героем кніг, але яго імя заўсёды ў нашых сэрцах. Яго лёс быў цяжкім, але ён сумленна жыў, беззапаветна служыў Радзіме, гадаваў дзяцей і ўздымаў краіну з разрухі і голаду. З кастрычніка 1944 года па 9 мая 1945 года ў складзе 384-га палка абараняў родную зямлю ад ворага. Удзельнічаў у вызваленні Кёнігсберга, але быў паранены ў левую галёнку і ступню. Многае прадзеду давялося выпрабаваць і перажыць. За мужнасць і адвагу быў узнагаро джаны ордэнам Айчыннай вайны, медалём «За Перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне», а таксама юбілейнымі медалямі. Са слоў родных, ён часта ўспамінаў ваенныя гады: фашысты напалі нечакана, іх дзеянні былі пралічанымі і абдуманымі. Гітлер планаваў скончыць вайну за месяц-паўтара, заняволіць велізарную краіну, мільёны людзей. Але ніхто і падумаць не мог пра тое, што вайна зацягнецца на доўгія гады, прынёсшы з сабой столькі бед і гора, слёз і крыві. Як цяжка было, калі гінулі на вачах франтавыя таварышы, як балюча было губляць блізкіх людзей. Ён ніколі не гаварыў пра свой баявы шлях як пра нешта гераічнае, толькі часам расказваў дзецям і ўнукам асобныя моманты. Таму, як ён пераадолеў такі няпросты шлях, можна толькі здагадвацца. На жаль, 17 жніўня 2006 года ва ўзросце 91 год прадзеда не стала. Але нябачныя сляды вайны назаўсёды застануцца ў сэрцах блізкіх людзей. Задача маладога пакалення – зберагчы памяць аб тых, хто аддаў жыццё за нас. Яны зрабілі ўсё, што было ў іх сілах для таго, каб свет, у якім мы жывём, стаў святлейшым, ярчэйшым і лепшым.
Дарогамі Перамогі
Вучню 4 класа Ягору Бяспаламу не давялося ўбачыць свайго прадзеда, паразмаўляць з ім, бо ён нарадзіўся тады, калі ветэрана ўжо не было ў жывых. Але ён ведае яго па расказах сваёй сям’і. Гледзячы на фота прадзеда, хлопчык прызнаецца: «Здаецца, што гэта герой гістарычнага фільма. Прыгожы, адважны мужчына, які прайшоў цяжкімі сцежкамі вайны – любімы прадзядуля Аляксандр Піліпавіч Бяспалы, якім вельмі ганаруся».
– Прайшлі ўжо дзесяцігоддзі з таго часу, як адгрымелі залпы Вялікай Айчыннай вайны, але памяць людзей захоўвае подзвігі, якія здзяйснялі дзень за днём усе доўгія гады нашы героі. Мы ведаем пра той страшны час толькі з кінафільмаў і літаратурных твораў. Заўсёды гу чаць словы, што яна не абмінула ніводную беларускую сям'ю. І я таксама задумаўся над тым, які ж след пакінула вайна ў маёй сям'і, сям'і маіх сваякоў? Тэма Вялікай Айчыннай вайны для маёй сям'і вельмі блізкая, хоць час няўмольна перагортвае лісткі календара і ўсё больш аддаляе нас ад тых трагічных і слаўных дзён. Памяць трывала захоўвае ўспаміны пра майго прадзеда, які прайшоў агонь вайны, – Аляксандра Піліпавіча Бяспалага. Ён быў старшыной мінамётнай роты, прайшоў вайну з першага дня да самай Перамогі. Абараняў Маскву, вызваляў г. Ліду. Скончыў вайну каля Кёнігсберга, – успамінае старонкі баявой біяграфіі свайго прадзеда школьнік. – Ідучы па дарогах вайны, прадзядуля цаной неймаверных намаганняў набліжаў гадзіну Перамогі! Нярэдка яны сядзелі ў аблозе, хадзілі ў разведку... У рэдкіх перапынках паміж баямі пісалі пісьмы сваім родным. Ён бачыў смерць сваіх аднапалчан, разрабаваныя немцамі вёскі, голад і разруху. Але гэта не зламала яго. Такія чалавечыя якасці, як адданасць Радзіме, адказнасць, барацьба за жыццё і любоў да сям'і былі і застаюцца для нас, маладога пакалення, прыкладам для пераймання. Прадзядуля быў узнагаро джаны медалямі «За адвагу» і «За баявыя заслугі». На жаль, летам 1999 года ён памёр. Але наша памяць была, ёсць і будзе. Час ёй – не перашкода. Я ганаруся табой, Аляксандр Піліпавіч! Дзякуй табе за мір і спакой на нашай зямлі!
Доўгае рэха вайны
Майскія дні праходзяць пад знакам памяці. Пакаленне, якое пра жахі вайны ведае толькі па чутках, па крупінках узнаўляе тыя трагічныя падзеі, каб захаваць праўду і перадаць далей. «Яны не любілі гаварыць пра вайну і не лічылі сябе героямі. Яны былі празмерна сціплыя і добрыя да ўсіх», – з гэтых слоў вучань 8 класа Арсеній Томчык пачаў расказваць пра сваіх блізкіх.
– У нашай сям'і, як і ў многіх іншых, ёсць свая гісторыя і свае героі. Даследуючы дакументы і прааналізаваўшы расказвалі маёй бабулі, я пастараўся прасачыць жыццёвы шлях родных людзей, якія сталі на абарону нашай Радзімы. Жыццё ў маёй прабабулі Марыі Варфаламееўны Жук было цяжкім, даводзілася вельмі шмат працаваць. У верасні 1941 года немцы ўвайшлі ў горад, і для жыхароў прыйшоў час нягод, зневажанняў і голаду. Яе бацьку немцы адправілі ў страшны канцлагер, спалілі за сувязь з партызанамі каля г. Дзятлава. Засталіся ў жывых толькі тыя, каму ў той дзень удалося ўцячы. Як мне вядома, прадзядуля адмовіўся бегчы сам, баяўся, што немцы заб'юць яго сям'ю. Кожны год мы з бацькамі прыязджаем на тое месца, ускладаем каля абеліска кветкі. Мой прадзядуля Аляксандр Іванавіч Жук таксама прайшоў праз жахі вайны. Ва ўзросце 14 гадоў яго забралі ў канцлагер у Германію, дзе праводзілі бясчалавечныя медыцынскія доследы. Калі ў маёй сям'і гаварылі пра наступствы вайны, я быў зусім маленькім, і цяпер мае ўспаміны – гэта хутчэй вобраз у цэлым. Памятаю, мяне ахопліваў страх ад расказаў, жах ад умоў, у якіх жылі мае продкі. Вельмі эмацыйна мая бабуля расказвала пра тое, як усе дапамагалі адзін аднаму. Гора адной сям'і было горам усёй краіны, і ўсе марылі толькі пра адно – пра Перамогу і пра вяртанне сыноў, мужоў і братоў дадому. Кожны чалавек на вайне, якой бы ні быў яго ўклад, быў творцам Перамогі. Ад кожнага ў роўнай меры залежаў зыход вайны. Ад гатоўнасці змагацца і аддаць жыццё за Радзіму. Сапраўды, Вялікая Айчынная вайна пакінула вялікі след у чалавечых сэрцах. Памяць пра вайну – гэта памяць пра нашых продкаў, аб іх подзвігах, гераізме на фронце і ў тыле, іх любві і маральнасці. Трэба памятаць, што наша жыццё, жыццё пакаленняў, якія жывуць у XXI стагоддзі, аплачана цаной гібелі мільёнаў людзей.

#ДЕНЬ_ПОБЕДЫ_НА_ГРОДНЕНЩИНЕ
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |