Паважаныя работнікі і ветэраны працы сферы аховы здароўя Навагрудчыны! Віншуем вас з прафесійным святам.
Калі вы выбіралі сваю няпростую прафесію, калі ўпершыню апраналі беласнежны халат, кожны з вас марыў дапамагаць людзям, вяртаць здароўе сваіх пацыентаў. І сёння, прымаючы рашэнне каля ложка хворага, вы разумееце, як шмат залежыць ад вас, ад вашых ведаў, ад таго, наколькі вы валодаеце новымі тэхналогіямі і метадамі аказання дапамогі.
У медыцыне няма выпадковых людзей. Вы – асаблівае братэрства моцных духам, мэтанакіраваных, рашучых, тых, хто ведае сапраўдную цану чалавечаму жыццю і здароўю, хто гатовы ў любы час дня і ночы прыйсці на дапамогу.
Асаблівыя словы падзякі ўсім, хто сёння, у мірны час апынуўся «на перадавой» барацьбы з вірусам, які не ведае межаў. Медыкі – сапраўдныя героі сучаснасці, і мы шчыра ўдзячныя ім за самаадданую працу, сілу духу і міласэрнасць!
Паважаныя сябры! Ад душы жадаем вам шчасця і здароўя, міру і дабра, поспехаў у працы, клопату і любові блізкіх, прызнання і павагі калег!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў