Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём энергетыка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём энергетыка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём энергетыка

22 декабря 2020 884

Паважаныя работнікі і ветэраны працы энергетычнай галіны Навагрудчыны!
Віншуем вас з прафесійным святам – Днём энергетыка!

Высакародныя традыцыі вашай прафесіі складваліся ў гады індустрыялізацыі, умацоўваліся ў перыяд пасляваеннага аднаўлення. Сёння іх развівае новае пакаленне спецыялістаў, а энергетычная галіна па праве лічыцца асновай эканомікі краіны.

Паважаныя сябры!

Жадаем вам моцнага здароўя і дабрабыту, безаварыйнай і бяспечнай працы. Няхай гэты самы кароткі дзень у годзе стане самым яркім і шчаслівым, а віншаванні і словы ўдзячнасці дазволяць вам у чарговы раз адчуць гонар за прафесію!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў