Птушкі ўжо вяртаюцца на Гродзеншчыну

Птушкі ўжо вяртаюцца на Гродзеншчыну

28 февраля 2020 910
Па словах актывіста ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” Дзмітрыя Вінчэўскага, ужо можна радавацца вяртанню птушак з міграцыі.

Першымі 31 студзеня вярнуліся на Гродзеншчыну шэрыя жураўлі, 3 лютага – гусі-гуменнікі. Нядаўна адзначаны арнітолагамі прыкладна 70 кнігавак і 20 залацістых севак – у пойме Верацейкі бліз межаў заказніка “Гродзенская Свіслач”.

– Прылёт кнігавак ранні, – гаворыць арнітолаг. – Таму, калі не здарыцца часовага вяртання зімы, то чакаем і хуткі прылёт наступных мігрантаў: палявых  жаўрукоў, звычайных шпакоў, чаек-рыбачак і  прадстаўнікоў яшчэ прыкладна 150 відаў.

Стала больш на Гродзеншчыне і шэрых гусей, якія ў невялікай колькасці зімавалі на балоце Грайна. Адзначаны і першы белалобы гусь.

rgazeta.by