“Зорны дождж” прайшоў у Валеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

“Зорны дождж” прайшоў  у Валеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

“Зорны дождж” прайшоў у Валеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

07 февраля 2021 1026

Наша школа – вялікі, светлы, прасторны дом, у якім дружнай сям’ёй жывуць дзеці і іх настаўнікі. Для самых маленькіх ён тоіць у сабе нешта нязведанае, непазнанае, загадкавае. Гэты дом поўны дабрыні, новых адкрыццяў, творчасці.   Для дзяцей старэйшага ўзросту школа гэта храм ведаў і навукі. З гонарам і сардэчнай цеплынёй сустракала родная школа сваіх пераможцаў і ўдзельнікаў ІІІ этапу рэспубліканскіх прадметных алімпіяд, які прайшоў з 11 па 14 студзеня ў Гродна.     

Пад усплёск авацый ганаровае месца на агульнашкольнай лінейцы занялі навучэнцы і іх прадметныя кіраўнікі. Гэта тыя “зоркі”, якія дзякуючы сваім намаганням і цяжкай працы на працягу многіх гадоў уздымаліся па прыступках школьнага Алімпу. Сярод іх Лісіца Юлія, вучаніца 11 класа, якая на працягу трох гадоў заваёўвала прызавыя месцы. І сёлета яна атрымала дыплом ІІ ступені па беларускай мове і літаратуры. Яе нязменны настаўнік-трэнер Жукоўская Ала Аркадзьеўна адзначае, што дзяўчынка на выгляд вельмі далікатная і сціплая, але не перастае здзіўляць сваёй сілай волі і імкненнем дабівацца пастаўленых мэт. Вучаніца 9 класа Смолка Паліна ўпершыню паспрабавала свае сілы на абласным узроўні па біялогіі. Вольга Андрэеўна Федасюк, яе настаўнік, разгледзела ў Паліне сур’ёзнага барца, а перамогі яе яшчэ ўперадзе.

Стома Анастасія, вучаніца 10 класа, ўдзельнічала ў алімпіядным руху з пачатковых класаў і сур’езна цікавіцца дакладнымі навукамі. Высокая адзнака на алімпіядзе па фізіцы – гэта заслуга дзесяцікласніцы і яе настаўніка Алены Паўлаўны Таліш.

Скарбонка школьных дасягненняў папоўнілася яркімі перамогамі нашых навучэнцаў. Па выніках раённага этапу прадметных алімпіяд 6 навучэнцаў нашай школы адзначаны 7 дыпломамі, з іх 4 дыпломы І ступені, 1 дыплом ІІ степені, 2 дыплома ІІІ ступені.

У гэтым навучальным годзе каманда вучняў Валеўскай школы на прадметнай алімпіядзе прызнана адной з найлепшых каманд раёна.Дырэктар школы Таццяна Уладзіміраўна Мілаш выказала шчырыя словы ўдзячнасці вучням, чыімі намаганнямі праслаўляецца родная школа. А вучні школы ў якасці віншавання для сваіх школьных сяброў падрыхтавалі цудоўныя мастацкія нумары.

       Жадаем нашым юным талентам і іх педагогам далейшых поспехаў і дасягнення новых вяршынь.

Людміла Таўкач,

намеснік дырэктара па ВР Валеўскага д/с-СШ