«З любоўю да роднай мовы» - вучні беларускамоўных класаў сярэдняй школы №4 г.Навагрудка папулярызуюць родную мову

«З любоўю да роднай мовы» - вучні беларускамоўных класаў сярэдняй школы №4 г.Навагрудка  папулярызуюць родную мову

«З любоўю да роднай мовы» - вучні беларускамоўных класаў сярэдняй школы №4 г.Навагрудка папулярызуюць родную мову

27 ноября 2019 2092

У нашай школе чатыры класы з беларускай мовай навучання. Мне не аднойчы даводзілася прысутнічаць на выхаваўчых мерапрыемствах, якія праводзяць вучні гэтых класаў. Кожны раз з захапленнем думаю: якая ж яна прыгожая, мілагучная, жывая і багатая мая родная мова! 20 лістапада я з вялікім задавальненнем стала ўдзельніцай інтэрактыўнай гульні «З любоўю да роднай мовы», якую для малодшых школьнікаў падрыхтавалі вучні 6 «В» беларускамоўнага класа.


У цікавае падарожжа па дзевяці чароўных квадратах адправіліся вучні 2 «Г» класа. Сумаваць не давялося нікому – у чароўнай краіне хлопчыкаў і дзяўчынак чакалі шматлікія займальныя заданні. Школьнікі адгадвалі загадкі, разгадвалі крыжаванкі, чыталі скарагаворкі на роднай мове. Падчас заданняў «Назаві адным словам», «Літара згубілася» дзеці ўзгадалі прозвішча беларускага першадрукара Францыска Скарыны. Напрыканцы гульні ўсім удзельнікам мерапрыемства казачны персанаж   Беларуская Мова падаравала прыгожыя паштоўкі, на якіх адлюстраваны букеты з васількоў, а на адваротным баку напісаны радкі з верша Дануты Бічэль-Загнетавай «Роднае слова». Калі мы злучылі гэтыя паштоўкі разам, атрымаўся прыгожы блакітны луг.



Сінявокая Беларусь! Я ганаруся, што нарадзілася менавіта ў гэтай краіне, я люблю і шаную мову сваіх продкаў. І няхай гавораць, что размаўляць на беларускай мове не модна, а я ўпэўнена: мая мова – самая прыгожая.

   

Яна Карачан,

 вучаніца сярэдняй школы № 4 г.Навагрудка, удзельнік маладзёжнай студыі «НЖ-media»