У навагрудскі касцёл прыбыла фігура Святога Арханёла Міхала з Італіі

У навагрудскі касцёл прыбыла фігура Святога Арханёла Міхала з Італіі

23 января 2019 779

Увечары 22 студзеня каталіцкія вернікі Навагрудчыны на гарадской плошчы сустрэлі фігуру Святога Арханёла Міхала з санктуарыя на гары Святога Анёла ў масіве Гаргана (Італія). Працэсія рушыла ў касцёл Святога Арханёла Міхала, дзе адбылася святая імша. 

Да гэтага святыня пабывала ў храмах г. Мінска і некалькіх парафіях Мінскай вобласці. На Гродзеншчыне Навагрудак стаў першым горадам, куды прыбыла фігура. Як расказаў настаяцель парафіі Святога Арханёла Міхала ксёндз Юрый Жэгарын, у нашым горадзе святыня будзе знаходзіцца на працягу тыдня. Кожны дзень святары і вернікі будуць маліцца Святому Міхалу, які з'яўляецца заступнікам нашага краю, за сем’і, мір і ў іншых інтэнцыях.

IMG_0630 IMG_0632 IMG_0641 IMG_0685 IMG_0677IMG_0710IMG_0734IMG_0740IMG_0754IMG_0731IMG_0747IMG_0742IMG_0780IMG_0745IMG_0760IMG_0774

Анастасія Пятрова, "НЖ"

Варта пачытаць:

Приход Святого Архангела Михаила г. Новогрудка подвел итоги благотворительной акции "Кошык Дабрыні"

Рождественская елка в приходе Святого Архангела Михаила собрала около 60 детей