Жывёлагадоўля ў Навагрудскім раёне: што маем у выніку

Жывёлагадоўля ў Навагрудскім раёне: што маем у выніку

23 января 2019 2075

Жывёлагадоўля — адна з галоўных галін сельскай гаспадаркі, ад паспяховай дзейнасці якой залежыць эканоміка сельгаспрадпрыемстваў. Новыя тэхналогіі і сучаснае абсталяванне, механізацыя вытворчых працэсаў, мэтанакіраваная работа па паляпшэнні ўмоў кармлення і ўтрымання статка, прафілактыка захворванняў – эфектыўнасці жывёлагадоўлі надаецца павышаная ўвага. Аб тым, як склаўся мінулы год для жывёлаводаў раёна, наша гутарка з намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Навагрудскага райвыканкама Віктарам Мацкевічам.

 

IMG_8287– Калі ацэньваць работу жывёлаводаў, трэба адзначыць, што прывагі і надоі дасягаюцца толькі пры выніковай працы ўсіх галін сельскай гаспадаркі, – адзначыў Віктар Іванавіч. – Безумоўна, ад жывёлаводаў, іх сумленнай што­дзённай працы, захавання тэхналогіі даення і ўтрымання зале­жыць многае. Мы працуем на агульны вынік – каб атрымаць прадукцыю належнай якасці і прадаць яе з максімальнай выгадай.  І мінулы год у гэтым плане быў больш паспяховы, чым папярэдні.

Па  выніках 2018 года рост валавай вытворчасці ў жывёлагадоўлі склаў 104,5%. Валавая вытворчасць малака павялічылася на 42051 цэнтнер і склала 725889 ц (рост – 106,1%). Надой на карову склаў 4935 кг, што на 287 кг больш у параўнанні з папярэднім годам. Рэалізацыя малака ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года ўзрасла на 4078 тон  (рост – 106,7%). Сортам «экстра» рэалізавана 38,9% малака, вышэйшым – 45,5%. Рост валавых прываг буйной рагатай жывёлы і свіней склаў 102,4% да ўзроўню 2017 года, у тым ліку буйной рагатай жывёлы 103,6%, свіней – 101,4%. Пры гэтым валавая вытворчасць свініны склала 60966 цэнтнераў (рост – 101%). Сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе свіней – 650 грамаў.

свінья

У спаборніцтве за лідарства

Сярод гаспадарак лідзіруючыя пазіцыі па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі па-ранейшаму зай­маюць СВК «Нягневічы», ААТ «Прынёманскі», ААТ «Шчорсы». У гэтых сельгаспрадпрыемствах належная ўвага ўдзяляецца захаванню тэхналогіі даення, узнаўленню статка, стварэнню трывалай кармавой базы.

– Бясспрэчны лідар па вытворчасці малака – СВК «Нягневічы», дзе сярэдні надой на карову склаў 6282 кг (+667 кг да ўзроўню папярэдняга года), – адзначыў Віктар Мацкевіч. – Добрыя паказчыкі ў ААТ «Прынёманскі»:  надой на карову – 5919 кг (+384 кг да ўзроўню папярэдняга года) Найбольшы рост аб’ёмаў вытворчасці назіраецца ў ААТ  «Шчорсы»: надой на карову –  5803 кг (+840 кг да ўзроўню 2017 года). Калі гаварыць пра гаспадаркі, то ёсць і станоўчыя вынікі і, на жаль, ёсць гаспадаркі, якія не толькі не справіліся з выкананнем даве­дзенага задання, але і дапусцілі зніжэнне. Па вытворчасці малака зніжэнне дапусцілі ААТ «Кашалева-Агра», СРДУП «Свіцязь», ААТ «Уселюб», ААТ «Агра-Нёман».

надоймала

Лепшыя сярод малочнатаварных комплексаў

–  Лепшыя паказчыкі ў ферм і комплексаў, якія прайшлі рэканструкцыю і абуладкаваны новымі даільнымі заламі, – адзначыў В. Мацкевіч. – Моцная кармавая база, захаванне тэхналогіі даення, забяспечанасць даільнымі матэрыяламі дапамагаюць калектывам гаспадарак атрымліваць высокія надоі. Добра спрацавалі заатэхнічная і ветэрынарныя службы гэтых гаспадарак.

І месца – МТК «Сланева» СВК «Нягневічы». Надой на карову – 8576кг (+1519 кг).

ІІ месца – МТК «Лозкі» СВК «Нягневічы». Надой на карову – 7385кг (+671кг)

IІІ месца – МТК «Аўдзеевічы» ААТ «Шчорсы». Надой на карову – 6745кг (+280 кг).

– Разам з тым ёсць фермы, якія не дасягнулі жадаемых вынікаў. З мінусам спрацавалі МТК «Пісарукі» (-516 кг да ўзроўню 2017 года), МТК «Кашалева» (-289 кг), МТК «Трасцянка» (-283 кг). Невысокія надоі на МТК «Ладзенікі»  – надой на карову 2461кг (+360 кг),  МТК «Пісарукі» – надой на карову 3326 кг,   МТК «Налібакі»  – надой на карову 3484 кг (-162 кг), Спецыялістам гэтых ферм неабходна яшчэ адпрацаваць тэхналогію і ўдзяліць больш увагі лячэнню жывёл.

молоко

Кармоў больш і яны якасныя

– Такія вынікі абумоўлены тым, што зімова-стойлавы перыяд 2017-2018 года быў складаным. Справа ў тым, што забяспеча­насць травянымі кармамі ў палове гаспадарак была недастатковай, – тлумачыць спецыяліст. – Кармы прыходзілася закупаць, што не лепшым чынам уплывала на атрыманне прадукцыі. З гэтай сітуацыі былі зроблены адпаведныя вывады. Разам з гаспадаркамі мы распрацавалі і ажыццявілі мерапрыемствы, якія дазволілі выйсці на зімоўку гэтага года з больш значнымі паказчыкамі па нарыхтоўцы кармоў. Сена нарыхтавана 6672 тоны (+894 тоны), сенажу 138111 тон (+18 тон), сіласу 154683 тоны (+21005 тон). На адну ўмоўную галаву нарыхтавана кармоў з траў 27,9 цэнтнера кармавых адзінак, што на 1,2 ц.к.а. больш, чым у 2017 годзе. Пры гэтым ёсць гаспадаркі, якія гэты паказчык перавысілі. Так у СВК «Нягневічы» нарыхтавана 34,4 ц.к.а. З гэтага года па ўсёй краіне і ў нашым раёне ў тым ліку ўкаранёны новыя тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў з траў. Гэта абавязкова захоўванне ў траншэях, выкарыстанне плёнкі двух відаў, прымяненне больш дасканалай сістэмы ўкрывання траншэі. Калі гаварыць пра якасць нарыхтаваных кармоў, то яна стала значна лепшай. Усё гэта дае падставу спадзявацца, што рост  аб’ёмаў вытворчасці ў жывёлагадоўлі будзе працягвацца.

буйной-рагат

Парк тэхнікі і будоўлі

–  Без абнаўлення парка тэхнікі сёння немагчыма гаварыць аб высокіх надоях, – упэўнены Віктар Іванавіч. – У мінулым годзе новыя кормараздатчыкі набылі СРДУП «Свіцязь», ААТ «Кашалева-Агра», ААТ «Прынёманскі», два самаходныя аўтаматычныя кормараздатчыкі закупіў СВК  «Нягневічы». Было пабудавана 17 новых траншэй агульным аб’ёмам 33,5 тыс. тон. А на гэты год у планах пабудаваць яшчэ 9 новых сховішчаў, дзякуючы чаму мы зможам захоўваць усе кармы з траў у раёне належным чынам. Асноўная ўвага сёлета ўдзялялася вырошчванню маладняка да двух месяцаў. Для гэтага былі пабудаваны індывідуальныя канструкцыі для маладняка, якія будуць спрыяць лепшай захаванасці жывёл, атрыманню больш значных паказчыкаў. Два такія збудаванні з’явіліся на МТК «Брольнікі», па аднаму на МТК «Лозкі», МТК «Ацмінава» і МТК «Кашалева», і іх будаўніцтва будзе працягвацца. Была завершана рэканструкцыя малочна-таварных комплексаў «Бор» і «Трасцянка» з усталяваннем даільнай залы і абнаўленнем даільнага абсталявання.

– У планах гэтага года – працягваць рэканструкцыю жывёлагадоўчых памяшканняў, праца­ваць над удасканаленнем тэхналогіі вытворчасці прадукцыі і выкананнем вытворчых паказчыкаў, ствараць больш камфортныя ўмовы для ўтрымання жывёлы і работы людзей. Перад гаспадаркамі таксама стаіць задача – завяршыць работы па забеспячэнні індывідуальнага вырошчвання маладняку да двух месяцаў. Аднак галоўнае – на месцах правільна распарадзіцца тым, што маем, арганізаваць работу на кожным жывёлагадоўчым аб’екце з найбольшай эфектыўнасцю, каб атрымліваць больш якаснай прадукцыі. У канчатковым выніку ад працы жывёлаводаў залежыць дабрабыт людзей і гаспадарак, – падсумаваў Віктар Мацкевіч.

коров

Алена Ганцэвіч, «НЖ»

 

Варта пачытаць:

Урожайность кукурузы на зерно в ОАО «Щорсы» самая высокая в области – 161 ц/га (+Видео)

Ремонт по правилам. Как хранят и ремонтируют технику в ОАО «Принеманский»