Свята «Гонар мой – вёска мая» сабрала жыхароў вёскі Загор’е-Сенненскае Вераб’евіцкага сельсавета

Свята «Гонар мой – вёска мая» сабрала жыхароў вёскі Загор’е-Сенненскае Вераб’евіцкага сельсавета

Свята «Гонар мой – вёска мая» сабрала жыхароў вёскі Загор’е-Сенненскае Вераб’евіцкага сельсавета

29 мая 2019 1775

З самай раніцы 26 мая у вёсцы Загор’е-Сенненскае панавала небывалае ажыўленне: жыхары сабраліся, каб разам адзначыць незабыўны і ўрачысты дзень – свята вёскі, свята роднага, мілага кутка. На кожным надворку гаспадары гасцінна віталі удзельнікаў аматарскай творчасці Вараб’евіцкага СДК-ЦТТ.

Са святам сваіх аднавяскоўцаў віншаваў старшыня сельсавета Нагулевіч Анатолій Пятровіч. Ён пажадаў усім дабрабыту, росквіту і добрага адпачынку. Упрыгожвала свята выстава народнай творчасці, дзе дэманстраваліся ручнікі, вышытыя сурвэткі, прысмакі гаспадынь вёскі. Сярод жыхароў былі аб’яўлены конкурсы: на лепшы падворак, лепшую гаспадыню, лепшы кветнік, на лепшую выстаўку народнай творчасці. У гэты дзень кожны двор стаў сапраўдным прытулкам прыгажосці і ўтульнасці.

alt alt alt alt alt alt alt

Творчыя работнікі Вераб’евіцкага СДК-ЦТТ ушанавалі на свяце доўгажыхара вёскі Шкляр Таццяну Іванаўну, шматдзетную сям’ю Лазовік. Клок Аляксандра Юльянаўна, Лазоўская Зінаіда Мікалаеўна і Казак Ганна Аляксандраўна атрымалі ўзнагароды ў рамках абласной  акцыі “Нам яшчэ – 75”, прысвечанай 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.  Падарункі атрымалі пераможцы конкурсу: за лепшы падворак — Іл'юшка Анатолій Сцяпанавіч, лепшая гаспадыня – Ляўшук Ніна Мікалаеўна. Падарункі таксама атрымалі сем удзельнікаў выставак народнай творчасці.

Кожны атрымаў зарад бадзёрасці і шмат станоўчых эмоцый, якіх хопіць на доўгі час. Хочацца сказаць словы падзякі ўсім удзельнікам арганізацыі свята вёскі, а таксама галоўнаму спонсару свята ААТ “Шчорсы”. Свята атрымалася на славу: добрае, светлае, вясёлае. Над вёскай плыла музыка, звонка спяваў гармонік, гучалі песні і гоман тых, хто ўсім сэрцам любіць сваю малую радзіму, шануе свае карані, хто па праву заслужыў сапраўднае свята. Гэтыя радасныя хвіліны надоўга застануцца ў памяці жыхароў вёскі Загор’е-Сенненскае.

nov-centr.of.by