Навагрудчане далучыліся да акцыі «Чытаем разам» – у раеннай бібліятэцы чыталі Леаніда Дайнеку

Навагрудчане далучыліся да акцыі «Чытаем разам» – у раеннай бібліятэцы чыталі Леаніда Дайнеку

Навагрудчане далучыліся да акцыі «Чытаем разам» – у раеннай бібліятэцы чыталі Леаніда Дайнеку

01 февраля 2020 1556

На працягу года ва ўсіх бібліятэках Навагрудскага раёна пройдуць мерапрыемствы абласной акцыі «Чытаем разам». Яе мэта – прыцягненне грамадства да чытання беларускай літаратуры. 28 студзеня ў межах акцыі ў Навагрудскай раённай бібліятэцы прайшла сустрэча, прысвечаная творчасці 80-гадовага юбіляра 2020 года – беларускага пісьменніка, паэта, майстра гістарычнай прозы Леаніда Дайнекі, які пайшоў з жыцця ў жніўні мінулага года.

Леанід Дайнека вядомы як аўтар раманаў «Меч князя Вячкі», «След Ваўкалака», «Жалезныя жалуды», «Бацькава крыніца», «Футбол на замініраваным полі», «Чалавек з брыльянтавым сэрцам». Іх героямі былі рэальныя персанажы беларускай гісторыі. Асобныя старонкі і радкі з гэтых твораў прагучалі падчас сустрэчы.

Да ўдзелу ў акцыі былі запрошаны мясцовы пісьменнік Міхась Зізюк і вучні сярэдняй школы №1 горада Навагрудка. З дапамогай чытання асобных старонак кніг можна было не толькі прасачыць за лёсамі герояў, але яшчэ і даведацца аб фактах біяграфіі Леаніда Дайнекі.




Цікавым было выступленне пісьменніка Міхася Зізюка. Звяртаючыся да маладой аўдыторыі аўтар падкрэсліў важнасць гістарычнай памяці ў лёсе беларускага народа, якая служыць сапраўдным падмуркам будучыні краіны. Асаблівая ўвага была засяроджана на кнізе Л. Дайнекі «Назаві сына Канстанцінам». Міхаіл Зізюк нагадаў, што кніга праўдзіва адлюстроўвае нашу гісторыю, паказвае, як цяжка жылося людзям у мінулыя часы.

Сцэнічным дзеяннем было падмацавана знаёмства з кнігай «Запомнім сябе маладымі». Для інсцэніроўкі быў узяты непасрэдна ўрывак з тэксту, дзе адбывалаўся абрад сватаўства . У ролі герояў твора выступілі супрацоўнікі бібліятэкі. Каларытныя вобразы свахі Белазорыхі, бацькоў нявесты і самой гераіні стаў сапраўдным упрыгожаннем мерапрыемства.



Урыўкі з кнігі «След ваўкалака» прачытала чытач бібліятэкі Ала Мікалайчук. Яна яшчэ расказала і аб уласных адносінах да твора беларускай літаратуры, да мовы беларускай.

Добрыя кнігі і добрыя словы здольны, раскрыць таямніцы свету і беларускай гісторыі, дапамагчы чалавеку ў жыцці. Таму – чытаем разам!

 

Іна Шаўчук,

загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Навагрудскай раённай бібліятэкі