Дзень роднай мовы адзначылі ва ўстановах адукацыі Навагрудчыны (+відэа)

Дзень роднай мовы адзначылі ва ўстановах адукацыі Навагрудчыны (+відэа)

Дзень роднай мовы адзначылі ва ўстановах адукацыі Навагрудчыны (+відэа)

21 февраля 2020 4664
У свеце налічваецца больш чым шэсць тысяч моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю. Школьнікі Навагрудчыны сёння гавораць пра тое, што сярод гэтага мноства моў ёсць адна асаблівая – родная, беларуская мова. Мы наведалі сярэнюю школу №4 і сярэднюю школу №7 і даведаліся аб тым, як адзачаюць Міжнародны дзень роднай мовы ва ўстановах адукацыі раёна.

21 лютага ў сярэдняй школе №4 сапраўднае свята – пачатак тыдня роднай мовы.
 
Вучні ў нацыянальных касцюмах з прыгожымі прывітальнымі  словамі звярталіся да ўсіх, хто заходзіў ва ўстанову. Школьнікі з гонарам расказвалі аб тым, што ім у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, мова бацькоў і дзядоў, вялікі нацыянальны скарб.  

 

 Фаер-фэст “У любімай мове роднай, наскай. Ах, якія словы…“, інтэрактыўныя гульні “Кнігі-юбіляры”, “Пісьменнікі-юбіляры”, беларускія вершы, загадкі і песні – з  вуснаў педагогаў і вучняў школы сёння гучалі толькі родныя словы.


На працягу наступнага тыдня адбудзецца шмат мерапрыемстваў, якія пашыраць веды кожнага аб роднай мове, гісторыі і культуры беларускага народа:  фестываль беларускай песні “І песню родную люблю я”, конкурс чытальнікаў “Гучы, беларускае слова”, дзень беларускай кухні, сустрэча з паэтамі-землякамі і інш.



У сярэдняй школе №7 адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. 

На працягу дня вучні  пісалі лісты будучым беларусам, у якіх расказалі пра сваю любоў да роднай мовы – самыя прыгожыя словы яны прысвяцілі ёй сёння. Школьнікі пажадалі беларускай мове заўсёды займаць сваё пачэснае месца сярод іншых моў і запусцілі ў паветра шары з пажаданнямі і напісанымі лістамі.


Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для нашай школы, вельмі важным святам для дзяцей і педагогаў, – адзначае  настаўнік беларускай мовы і літаратуры  Валянціна Манюк. –  Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі  краіны. Кожны чалавек павінен  шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа. Дзеці гэта разумеюць і стараюцца ўдасканальваць сваё валоданне роднай мовай.

Падчас акцыі “Гавары са мной па-беларуску” школьнікі ў беларускіх народных касцюмах частавалі цукеркамі ўсіх, хто правільна перекладаў рускія словы на беларускую мову.

Кожны клас выпусціў газету да Міжнароднага дня роднай мовы – лепшыя работы ўпрыгожваюць фае ўстановы.

На працягу дня ў школе працавала шэраг інтэрактыўных пляцовак: “Птушкі па-беларуску”, “Адзенне па-беларуску”, “Посуд па-беларуску”, “Музычныя інструменты па-беларуску”, “Беларускія гульні”.   Малодшыя школьнікі паглыбілі свае веды па гісторыі і культуры Беларусі падчас квэст-гульняў “Мая радзіма – Беларусь” і “Роднае слова”.

У тым, што старажытныя рэчы ўмеюць “размаўляць” пераканаліся вучні 7 класа, якія наведалі школьны музей “Будзем беларусамі”.


Наша мова прыгожая і мілагучная. Яна робіць мяне адметнай, – адзначае вучаніца 7 класа Вікторыя Пацяюк.

Да слова, беларуская мова – самая мілагучная пасля італьянскай. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх моў. Любіце, шануйце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей!

Таццяна Сазановіч, “НЖ”