Даследванні, назіранні, квэст-гульні і экскурсіі. Вучні сярэдняй школы №3 г. Навагрудка правялі восеньскія канікулы карысна і весела

Даследванні, назіранні, квэст-гульні і экскурсіі. Вучні сярэдняй школы №3 г. Навагрудка правялі восеньскія канікулы карысна і весела

09 ноября 2018 1123

 

Канікулы – гэта самая доўгачаканая і жаданая пара, поўная надзей, адпачынку і новых адкрыццяў. Для вучняў сярэдняй школы №3 г. Навагрудка радушна адчыніў дзверы аздараўленчы лагер “Лістападзік”, які паклікаў у восеньскае падарожжа  па малой  радзіме атрады “Павучкоў” і “Светлячкоў”.

На сучасным этапе развіцця грамадства становіцца цалкам відавочным, што чалавецтва павінна змяніць свае адносіны да прыроды, навучыцца жыць у гармоніі з ёй. Нездарма XXI стагоддзе аб’яўлена “Стагоддзем навакольнага асяроддзя”. Аднак любая праблема можа быць вырашана толькі ў тым выпадку, калі лозунгі і словы падмацоўваюцца канкрэтнымі справамі і ўчынкамі. І пачынацца ўсё павінна з малога.

SAM_2238 SAM_2236

Праект лагера “Лістападзік” садзейнічаў разуменню дзецьмі мэтазгоднага прыродакарыстання, асабістай адказнасці кожнага за захаванне цудоўнага навакольнага асяроддзя свайго роднага Навагрудка. У рамках гэтага праекта  адбыліся такія мерапрыемствы, як даследаванне экалагічнага стану гарадскога парку, арніталагічныя даследаванні. Школьнікі з захапленнем маніторылі ступені забруджвання паветра, праводзілі комплексныя назіранні “Сезонныя змены ў прыродзе”, пабывалі з настаўнікам геаграфіі Алесіёнкам А.Л. на метэастанцыі.  Самыя маленькія ўдзельнікі восеньскага падарожжа рабілі з прыроднага матэрыялу калектыўнае пано “Восень, чараўніца восень”, удзельнічалі ў канцэртнай праграме “Восень залатая”, у віктарыне “Сезонныя змены ў жыцці жывёл і птушак”, у квэст-гульні “Лістапад у Навагрудку”.  Прайшла  віртуальная экскурсія “У свеце жывёл”, быў наладжаны фотарэпартаж “Як прырода Навагрудчыны рыхтуецца да зімы”, адбылася дыскатэка “Лісты жоўтыя над горадам кружацца”.

SAM_2246

Цеснае ўзаемадзеянне са школай мастацтваў, з краязнаўчым музеем, з раённай бібліятэкай і эколага-біялагічным цэнтрам стала карысным і пазнавальным для вучняў ў дні восеньскіх канікул.

Сёння мне, як дырэктару лагера, хочацца падзякаваць усім работнікам лагера за іх  прафесіяналізм, педагагічны талент, душэўную шчодрасць у выхаванні вучняў нашай школы.

SAM_2256

Вышэйшай адзнакай работы лагера з’яўляюцца словы дзяцей: “У лагеры было вельмі цікава…”, “Мне не  хочацца ісці дадому…”, “Я спадзяюся, што заўтра будзе таксама весела, як сёння...” А колькі слоў падзякі мы чулі ад бацькоў, чыталі на сайце школы.

Не трэба шукаць прыгажосць недзе далёка – яна побач, трэба проста вельмі захацець яе ўбачыць. Так сцвярджаюць арганізатары “Лістападзіка”.

SAM_2231

 

Іна Табачынская, дырэктар лагера СШ №3

Варта пачытаць:

Восеньскія канікулы сталі цудоўнай парой для школьнікаў Гарадзечанскага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Горад ведаў. У аздараўленчым лагеры Уселюбскага дзіцячага сада-сярэдняй школы адпачылі 20 школьнікаў