Аднаразовая дапамога для падрыхтоўкі дзяцей да школы: каму дадуць і куды звяртацца?

Аднаразовая дапамога для падрыхтоўкі дзяцей да школы: каму дадуць і куды звяртацца?

Аднаразовая дапамога для падрыхтоўкі дзяцей да школы: каму дадуць і куды звяртацца?

02 августа 2019 1902
У пачатку новага навучальнага года перад бацькамі стаіць няпростая задача – падрыхтаваць дзіця да школы, бо гэта патрабуе значных фінансавых затрат. 
І калі адны бацькі вырашаюць яе без вялікай нагрузкі на сямейны бюджэт, другім гэта зрабіць складана.
Вось чаму шматдзетным і малазабяспечаным сем’ям выплачваецца дзяржаўная грашовая дапамога ў рамках штогадовай акцыі «Збяром дзяцей у школу».
Куды бацькам звяртацца для назначэння аднаразовай дапамогі да школы? Якія для гэтага неабходны дакументы? З гэтымі пытаннямі мы паспрабавалі разабрацца, звярнуўшыся да спецыялістаў. 
Дапамога праз органы сацабароны
Малазабяспечаным і шматдзетным сем’ям грашовую дапамогу пры падрыхтоўцы дзяцей да школы выплачваюць у рамках дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі. Сем’і з нізкімі даходамі могуць разлічваць на яе атрыманне. Звяртацца за назначэннем выплат варта ва ўпраўленне сацыяльнай абароны Навагрудскага райвыканкама, – паведаміў загадчык сектарам дапамогі і сацыяльнай падтрымкі ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Андрэй ЛАПКО.
Для гэтага неабходна прадставіць дакументы: пашпарт, пасведчанне аб нараджэнні дзяцей, пасведчанне аб заключэнні шлюбу ці даведку з аддзела ЗАГС аб нараджэнні, копію працоўнай кніжкі бацькоў, дакументы, якія пацвярджа­юць даходы за 12 месяцаў. Акрамя гэтага, у залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі могуць спатрэбіцца і іншыя дакументы. Больш падрабязную інфармацыю можно атрымаць па тэл. 2-38-69.
– Відавочна, што асноўнай мэтавай аўдыторыяй для прадастаўлення дзяржаўнай адраснай дапамогі з’яўляюцца сем’і, якія выхоўваюць непаўналетніх, асабліва шматдзетныя. І гэта справядліва. Сем’і, у якіх маецца трое і больш непаўналетніх утрыманцаў, як ніхто іншы маюць патрэбу ў падтрымцы дзяржавы, – адзначыў Андрэй Лапко.
Выплаты сем’ям 
ва ўстановах адукацыі
Аднаразовая падтрымка пры пад­рыхтоўцы да новага навучальнага года ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь на 2017-2020 гады». 
Даведка «НЖ» Віды дзяржаўнай падтрымкі Адным з відаў дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва ў Рэспубліцы Беларусь з'яўляецца дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога, якая ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 2012 г. № 41 «Аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамозе». Згодна з дакументам, штомесячная сацыяльная дапамога назначаецца сем’ям пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход па аб’ектыўных прычынах ніжэй за найбольшую велічыню бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Ён вызначаецца ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, і зацвярджаецца Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны за два апошнія кварталы (у ліпені сума складала – 224,02 рублёў). Аднаразовую сацыяльную дапамогу могуць атрымаць сем’і, якія апынуліся па аб’ектыўных прычынах у цяжкай жыццёвай сітуацыі, якая парушае звычайную жыццядзейнасць, пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход не больш чым 1,5 велічыні крытэрыя патрэбнасці (у ліпені сума складала 336,03 рублёў). Пры гэтым да цяжкай жыццёвай сітуацыі адносяцца аб’ектыўныя абставіны: поўная непрацаздольнасць па прычыне інваліднасці, няздольнасць да самаабслугоўвання ў сувязі з захворваннем, для лячэння якога патрабуецца доўгі час прымаць лекавыя сродкі, прычыненне шкоды жыццю, здароўю, маёмасці ў выніку стыхійных бедстваў, катастроф, пажараў і іншых надзвычайных сітуацый.

У Навагрудскім раёне, згодна з рашэннем Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў ад 29.12.2016 № 132, у тэрмін да 23 жніўня 2019 года будзе праводзіцца выплата аднаразовай матэрыяльнай дапамогі да новага 2019/2020 навучальнага года шматдзетным сем’ям, якія выхоўваюць трое і больш дзяцей, якія навучаюцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі. Памер аднаразовай выплаты складае 14 % бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва. Сёлета плануецца выплаціць па 30 рублёў на аднаго вучня. 
Усяго з раённага бюджэту на гэтыя мэты ў бягучым годзе прадугледжана больш чым 29,8 тысяч рублёў. Дапамогу атрымае 992 дзіцяці з 517 шматдзетных сем’яў. Гэта 100% ад агульнай колькасці дзяцей, якія маюць права на атрыманне такой падтрымкі, – паведаміла метадыст Навагрудскага вучэбна-метадычнага кабінета ўпраўлення адукацыі Навагрудскага райвыканкама Святлана ГАЙДУК. 
Для атрымання матэрыяльнай дапамогі неабходна звярнуцца ва ўстанову адукацыі па месцы вучобы, прадставіўшы наступныя дакументы: копію пасведчання аб нараджэнні дзіцяці, копію пасведчання шматдзетнай сям’і, даведку з месца вучобы.           
– Калі па нейкіх прычынах бацькі яшчэ не паспелі гэтага зрабіць то заяўкі будуць прымацца да 20 жніўня, – патлумачыла Святлана Гайдук. 
Выплачвае аднаразовую матэрыяльную дапамогу ўпраўленне адукацыі.
Алена Ермакова, «НЖ»