Сяргей Федчанка: «Навагрудак павінен быць у авангардзе турыстычных паслуг»

Сяргей Федчанка: «Навагрудак павінен быць у авангардзе турыстычных паслуг»

Сяргей Федчанка: «Навагрудак павінен быць у авангардзе турыстычных паслуг»

02 августа 2019 2019
Такую задачу паставіў старшыня райвыканкама Сяргей Федчанка падчас чарговага пасяджэння райвыканкама пры абмеркаванні пытання аб перспектывах развіцця турыстычнай галіны на тэрыторыі раёна. 
Сяргей ФЕДЧАНКА: Наша культурна-гістарычная спадчына, наяўнасць значных гістарычных аб’ектаў і помнікаў архітэктуры, прыродна-кліматычныя ўмовы, незвычайны для нашай краіны рэльеф мясцовасці, водныя і лясныя багацці спрыяюць таму, каб Навагрудак стаяў у авангардзе турыстычных паслуг. Людзі з задавальненнем будуць прыязджаць на Навагрудчыну, калі стварыць для іх адпаведныя камфортныя ўмовы Таксама разгледжана пытанне аб рэалізацыі патрабаванняў заканадаўства ў галіне абароны насельніцтва і тэрыторый ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару і грамадзянскай абароны на тэрыторыі раёна.
У пасяджэнні прынялі ўдзел Віталій Грыцэвіч, намеснік дырэктара, начальнік аддзела планавання і арганізацыі турыстычнай дзейнасці рэспубліканскага Дэпартамента па турызме; Таццяна Відзяева, намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама; Аляксандр Курдупель, намеснік начальніка аддзела прафілактыкі Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.
Турыстычная галіна з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў развіцця Навагрудскага раёна. Традыцыйна ў нашым рэгіёне прадстаўлены такія віды турызму як культурна-пазнавальны і настальгічны, – адзначыла ў сваім дакладзе намеснік старшыні райвыканкама Святлана КАРАЛЬКО. – Значны ўклад у развіццё менавіта гэтых напрамкаў уносяць установы культуры Навагрудчыны. 
Так, у мінулым годзе Дом-музей Адама Міцкевіча наведала каля 30 тыс. чалавек, і большасць з іх замежныя турысты. За першае паўгоддзе 2019 года музей прыняў 14,1 тыс. чалавек, і 70 % з іх таксама турысты з-за мяжы. Для наведвальнікаў музея даступны экскурсіі на беларускай, рускай, англійскай і польскай мовах, аглядныя экскурсіі з элементамі анімацыі. У 2018 годзе закуплены таксама аўдыягіды для індывідуальных турыстаў. 
Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей наведвае значна менш турыстаў – штогод гэтая лічба складае каля 12 тыс. чалавек. Але за апошнія два гады колькасць наведвальнікаў расце, у тым ліку і замежных турыстаў. Гэта звязана з вялікай цікавасцю да музейнай экспазіцыі «Музей яўрэйскага супраціўлення ў Навагрудку», дзе сёлета ўрачыста адкрыта сцяна памяці ахвяр Халакосту.
Па-ранейшаму прываблівае турыстаў Навагрудскі і Любчанскі замкі, гэтым аб’ектам удзяляецца пільная ўвага з боку дзяржавы. З 2012 года ў рамках Дзяржаўнай праграмы «Замкі Беларусі» праводзіліся работы па кансервацыі Навагрудскага замка. Сумеснымі намаганнямі дабрачыннага фонду «Любчанскі замак» і аддзела культуры райвыканкама распрацавана і зацверджана «Канцэпцыя аднаўлення гістарычна-культурнай каштоўнасці XVI-XIX ст.ст. замка ў г.п. Любча». Згодна з дакументам, праведзены работы па аднаўленні Вуглавой і Брамнай вежаў замка. З 2018 года актывізавалася работа на тэрыторыі ансамбля былога палаца Храптовічаў у Шчорсах, праводзяцца аднаўленчыя работы радавой капліцы Карповічаў у Чамброве.
Вялікай папулярнасцю ў турыстаў карыстаецца прыватная галерэя мастака Кастуся Качана, якая адчынена як для індывідуальнага наведвання, так і для груп турыстаў. У 2018 годзе галерэю наведала 3,1 тыс. чалавек (у 2017 – 2,2 тыс.).
Навагрудчына валодае значным патэнцыялам у развіцці такіх напрамкаў, як рэлігійны і экалагічны турызм. На тэрыторыі раёна знаходзяцца месцы паломніцтва для прадстаўнікоў розных рэлігій: Фарны касцёл у Навагрудку і касцёл св. Казіміра ва Уселюбе, Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр, мячэць і інш. Для турыстаў распрацаваны турыстычны маршрут «Валаам на Навагрудчыне». Значны ўклад у развіццё экалагічнага турызму ўносіць ландшафтны прыродаахоўны заказнік «Свіцязянскі», на тэрыторыі якога функцыянуе эколага-інфармацыйны цэнтр «Прыгоды каля возера». Тут праводзяцца тэматычныя экскурсіі, распрацаваны цыкл анімацыйных праграм. У 2018 годзе цэнтр наведала 8,5 тыс. чалавек, з іх 1,6 тыс. – замежнікі. 
Вялікая работа праводзіцца па развіцці турызму, які звязаны са значнымі падзеямі. У мінулым го­дзе такой падзеяй у гісторыі горада стала 220-годдзе з дня нараджэння Адама Міцкевіча. У бягучым годзе горад рыхтуецца да святкавання 975-годдзя першага летапіснага ўзгадвання горада. Для развіцця такога напрамку турызму неабходна актывізаваць інфармацыйную дзейнасць у СМІ і сетцы Інтэрнэт па шырокім анансаванні свят і фестываляў, якія праводзяцца на Навагрудчыне, – пад­к­рэсліла Святлана Каралько. 
Для рэкламавання турыстычных магчымасцей Навагрудскага раёна як унутры краіны, так і за яе межамі працуе турысцка-інфармацыйны цэнтр. Спецыялістамі ўпраўлення спорту і турызму райвыканкама распрацаваны інфармацыйныя буклеты аб турыстычных маршрутах, наборы паштовак, інфармацыйныя каталогі. У 2017 годзе створаны сайт «Турызм і адпачынак на Навагрудчыне», праведзена 7 інфармацыйных тураў для прадстаўнікоў СМІ і тураператараў Рэспублікі Беларусь, Расіі, Літвы і Польшчы. 
Разам з тым, нягледзячы на праведзеную работу, існуе шмат нявырашаных праблем, якія негатыўна ўплываюць на развіццё турыстычнай галіны. Немалаважную ролю ў інфраструктуры адыгрывае сфера абслугоўвання. Сёння ў Навагрудку ёсць аб’екты грамадскага харчавання, якія могуць размясціць турыстычныя групы ў 40-50 чалавек. Прапануюцца стравы нацыянальнай кухні. Для замежных турыстаў меню пераведзена на англійскую мову. Аднак праблемным застаецца пытанне арганізацыі харчавання раніцай, бо большасць з іх пачынаюць працаваць з 11.00-12.00.
Магчыма, аб’екты харчавання змаглі б пабудаваць работу па-іншаму, але існуе яшчэ большая праблема – адсутнасць гасцініц. Сёння ў горадзе фактычна функцыянуе толькі прыватны атэль «Крокус» на 30 месц. Вось і атрымліваецца, что ў Навагрудку турысты бываюць толькі транзітам. 
Гэтую думку падтрымлівае і кіраўнік турыстычнага агенцтва «АСтэрасэрвіс» Аляксандр Ігнатковіч. Ён адзначыў, што для развіцця ўязнога турызму вялікае значэнне мае развітая інфраструктура сферы абслугоўвання і пражывання. Яго прадпрыемства пакуль прадастаўляе паслугі па замежных турах. Нала­джаны сувязі з самымі буйнымі тур­аператарамі Беларусі і Расіі, і з увя­дзеннем у эксплуатацыю гасцінічнага комплексу па вул. Міцкевіча сітуацыя ў Навагрудку зменіцца – тут ёсць што паказаць, і турысты абавязкова будуць прыязджаць на Навагрудчыну.
Безумоўна, галоўнай задачай турыстычнай галіны раёна сёння з’яўляецца не толькі павелічэнне колькасці турыстаў, але і магчымасць іх больш працяглага знахо­джання на тэрыторыі горада і раёна. Рашэнне гэтай задачы патрабуе комплекснага падыходу і цеснага ўзаемадзеяння з боку ўсіх суб’ектаў і адпаведных служб, якія задзейнічаны ў галіне турызму.
Па другім пытанні павесткі пасяджэння райвыканкама выступіў начальнік Навагрудскага РАНС Ула­дзімір Свірыд. Была прааналізавана дзейнасць па сітуацыі з пажарамі на тэрыторыі раёна, акцэнтавана ўвага на захаванні бяспечных умоў пражывання пажылых людзей і інвалідаў – працягваеца работа па рамонце няспраўнай электраправодкі і ўстаноўкі АПА. Адзначана станоўчая работа назіральных камісій, якія праводзяць абследаванні ў жылым фондзе ў сельскай мясцовасці і горадзе. Разам з тым існуе шэраг праблем у рабоце з людзьмі, якія злоўжываюць алкаголем, бо 88 % ад агульнай колькаці загінулых у вобласці на пажарах – гэта людзі ў стане алкагольнага ап’янення. 
Прыняты канкрэтныя меры і па іншых праблемных пытаннях, якія знайшлі сваё адлюстраванне ў рашэннях райвыканкама.
Алена  Ермакова, «НЖ»