Супрацоўнікі Навагрудскага РАУС узмоцняць кантроль за бяспекай грамадзян у навагоднюю ноч

Супрацоўнікі Навагрудскага РАУС узмоцняць кантроль за бяспекай грамадзян у навагоднюю ноч

Супрацоўнікі Навагрудскага РАУС узмоцняць кантроль за бяспекай грамадзян у навагоднюю ноч

27 декабря 2020 1078

Новы год – гэта дзіўны час, калі жаданні і мары здзяйсняюцца. Галоўнае, зрабіць так, каб для кожнага з нас ён прайшоў бяспечна, асабліва падчас масавых гулянняў.

Простыя правілы

У ноч з 31 снежня 2020 г. на 1 студзеня 2021 г. на гарадской плошчы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя святкаванню Новага года.

Разам з аховай грамадскага парадку і бяспекі міліцыя будзе абмяжоўваць доступ грамадзян і транспартных сродкаў у цэнтральную частку горада. Праход грамадзян да месца правядзення святочных мерапрыемстваў на гарадскую плошчу будзе ажыццяўляцца праз кантрольна-прапускныя пункты з выкарыстаннем металадэтэктараў.

Для папярэджання перапаўнення месц правядзення мерапрыемстваў міліцыяй будуць прыняты меры па абмежаванні доступу грамадзян. У сувязі з гэтым пераканаўчая просьба – не спрабаваць прайсці праз ачапленне. На час правядзення мерапрыемстваў будзе прыпынены рух транспарту па гарадской плошчы і прылеглых вуліцах – Савецкай, Леніна, Мінскай, Замкавай, Міцкевіча.



Для таго, каб святочны настрой жыхароў і гасцей горада не быў азмрочаны, міліцыя яшчэ раз нагадвае шэраг простых правіл, захаванне якіх дазволіць пазбегнуць большасці непрыемных момантаў пры наведванні святочных мерапрыемстваў:

– забараняецца мець пры сабе халодную, агнястрэльную, газавую ці іншую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, іх імітатары і муляжы, а таксама спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа прадстаўляць пагрозу жыццю і здароўю людзей;

– адмоўцеся ад наведвання мерапрыемстваў у нецвярозым стане, ад распівання спіртных напіткаў і піва, а таксама іншых напіткаў у шкляной тары, упакоўках тыпу «тэтрапак», тым больш што супрацоўнікамі міліцыі будуць праводзіцца мерапрыемствы па недапушчэнні і спыненні такіх фактаў;

– каб пазбегнуць канфліктных сітуацый, пераканаўчая просьба: не браць з сабой ніякай грувасткай ручной паклажы;

– не паркуйце свае транспартныя сродкі ў непасрэднай блізкасці да месц правядзення мерапрыемстваў, а таксама на вуліцах, рух па якіх будзе закрыты;

– у выпадку наведвання мерапрыемстваў сумесна з дзецьмі, надайце максімум увагі іх паводзінам, асабліва калі яны малалетнія, так як ва ўмовах вялікай колькасці людзей дзеці могуць лёгка згубіцца. Калі гэта ўсё ж такі адбылося, неадкладна звяртайцеся да любога супрацоўніка міліцыі для арганізацыі пошуку;

– асаблівую ўвагу надайце захаванасці сваіх рэчаў, асабліва мабільных тэлефонаў, фота і відэатэхнікі, кашалькоў, якія ў большасці выпадкаў з'яўляюцца прадметамі злачынных замахаў;

– пазбягайце канфліктных сітуацый з навакольнымі, будзьце ветлівыя.


Кіраўніцтва аддзела ўнутраных спраў просіць усіх грамадзян з разуменнем аднесціся да працы супрацоўнікаў міліцыі падчас правядзення святочных мерапрыемстваў і ака­заць пасільную дапамогу ў падтрыманні парадку, бо іх галоўная задача – забеспячэнне вашай бяспекі.

Меры адказнасці

Арт. 23.34. «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.11.2011 № 309-З):

1. Парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, учыненнае ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў, а роўна публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, учыненыя ўдзельнікам такіх мерапрыемстваў альбо іншай асобай, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, цягнуць папярэджанне, або накладанне штрафу ў памеры да 30 базавых велічынь, або адміністрацыйны арышт. (ч. 1 арт. 23.34 у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2018 № 129-З).

2. Парушэнне ўстаноўленага парадку арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства, а роўна публічныя заклікі да арганізацыі або правядзення сходу, мітынгу, вулічнага шэсця, дэманстрацыі, пікетавання, іншага масавага мерапрыемства з парушэннем устаноўленага парадку іх арганізацыі або правядзення, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства, учыненыя арганізатарам такіх мерапрыемстваў (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 10.01.2015 № 242-З) цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 40 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт, а на юрыдычную асобу – ад 20 да 100 базавых велічынь ( у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2018 № 129-З).


3. Дзеянні, прадугледжаныя ч. 1 гэтага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2018 № 129-З) цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт;

3.1. Дзеянні, прадугледжаныя ч. 2 гэтага артыкула, учыненыя паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такія ж парушэнні, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 20 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт, а на юрыдычную асобу – ад 20 да 200 базавых велічынь (ч. 3-1 арт. 23.34 уведзена Законам Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2018 № 129-З).

4. Дзеянні, прадугледжаныя ч. 1 гэтага артыкула, учыненыя за ўзнагароджанне, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 30 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.

5. Дзеянні, прадугледжаныя ч. 2 гэтага артыкула, якія суправаджаюцца выплатай узнагароджання за ўдзел у сходзе, мітынгу, вулічным шэсці, дэманстрацыі, пікетаванні, цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад 40 да 50 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт, а на юрыдычную асобу – ад 250 да 500 базавых велічынь.


Арт. 23.48. «Парушэнне правілаў абыходжання з агнястрэльнай зброяй, выбуханебяспечнымі, лёгкаўзгаральнымі рэчывамі або піратэхнічнымі вырабамі»:

1. Парушэнне правілаў уліку, захоўвання, выкарыстання, перавозкі ці перасылкі агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў, выбухованебяспечных, лёгкаўзгаральных рэчываў або піратэхнічных вырабаў цягне папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 10 базавых велічынь.

2. Тое ж дзеянне, учыненае паўторна на працягу аднаго года пасля накладання адміністрацыйнага спагнання за такое ж парушэнне, цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 20 базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі альбо пазбаўленне спецыяльнага права з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння або без канфіскацыі.

Яўгеній Бусловіч,

начальнік міліцыі грамадскай бяспекі РАУС
Фота з архіва "НЖ"