Аб накірунках супрацоўніцтва прадпрыемстваў Навагрудчыны з расійскімі партнёрамі расказала першы намеснік старшыні райвыканкама Алена Сялевіч

01 июля 2021 631

А. Сялевіч, першы намеснік старшыні Навагрудскага райвыканкама:

– Кожны форум pэгіёнаў Беларусі і Расіі – значная падзея для нашых краін. Гэта рэальная пляцоўка для развіцця партнёрскіх і дружалюбных адносін паміж нашымі дзяржавамі, каштоўны вопыт усталявання доўгатэрміновых кантактаў, сувязей па розных пытаннях. Актуальнасць лічбавай тэматыкі на сёлетнім форуме відавочная, бо высокія тэхналогіі з’яўляюцца важным складнікам развіцця эканомікі і паляпшэння якасці жыцця людзей.

Для нашага раёна Расійская Федэрацыя з’яўляецца адным з важнейшых эканамічных партнёраў. За мінулы год экспарт у краіну-суседку склаў каля, 73 млн долараў. Такія прамысловыя флагманы, як ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры», філіял «Навагрудскія Дары» ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат», рэалізуюць на расійскі рынак каля 75 % сваёй прадукцыі. Прадукцыя такіх прадпрыемстваў, як СП «Леор Пластык» ТАА і СТАА «Леор Фіш», таксама карыстаецца попытам на расійскім рынку. Экспарт прадукцыі гэтых прадпрыемстваў у Расійскую Фэдэрацыю складае больш за 98 %.

Паспяхова працуе з расійскімі партнёрамі і прадпрыемства малога бізнесу ТАА «Экохимпром». З пачатку 2021 г. было адгружана ў Расійскую Фэдэрацыю прадукцыі на суму каля 100 тыс. долараў. Прадпрыемства займаецца адгрузкай унікальнага экалагічнага прадукту для вырошчвання раслін на любым грунце – іанітнага субстрата «ЦИОН».

Падрыхталава А. Ермакова, «НЖ»