Хлебаробы Навагрудчыны завяршылі сяўбу ранніх зерневых. Толькі вось палявыя работы ў гаспадарках ідуць па-рознаму

Хлебаробы Навагрудчыны завяршылі сяўбу ранніх зерневых. Толькі вось палявыя работы ў гаспадарках ідуць па-рознаму

20 апреля 2019 1855
У той час, калі адны адсеяліся даўно, іншыя толькі на гэтым тыдні падышлі да фінішнай прамой. Між тым марудзіць часу няма – пачалася сяўба кукурузы і цукровых буракоў. Дзе ж недапрацавалі земляробы і што трэба зрабіць, каб паскорыць тэмпы работ? Разабрацца з праб­лемнымі пытаннямі і падвесці першыя вынікі сёлетняй пасяўной мы папрасілі намесніка начальніка аддзела арганізацыі вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Навагрудскага райвыканкама Аляксандра Радзюка. Пакуль едзем на поле, абмяркоўваем папярэднія вынікі пасяўной. Да слова, перад аграрыямі раёна пастаўлена задача да 5 мая завяршыць сяўбу ўсіх яравых культур. IMG_8266 – Пасяўная кампанія ранніх зерневых завершана, – адзначае Аляксандр Мікалаевіч. – І хаця наш раён «северны» і тэмпература паветра ніжэйшая, чым у суседзяў, па тэмпах работ мы ідзём на ўзроўні абласных паказчыкаў. Сяўба зерневых у раёне праведзена ў  агранамічныя тэрміны. Пасеяна 8312 га ранніх зерневых, у тым ліку 2780 га пшаніцы, 4078 га ячменю, 993 га аўса, 480 га зернебабовых. Сапраўды, крыху адставалі такія гаспадаркі, як ААТ «Гара­дзечна», філіял «Агра-Нёман», ААТ «Кашалева-­Агра». Першымі адсеяліся СВК «Нягневічы» і ААТ «Прынёманскі» і дапамаглі філіялу «Агра-Нёман». Калі ж гаварыць пра прычыны адставанняў, то гэта і недахоп механізатарскіх кадраў, і знос тэхнікі, а ў некаторых выпадках і недапрацоўка людзей на месцах. Канешне, важны фактар паліва. Шэраг гаспадарак маюць праб­лемы з фінансамі, таму ім прыйшлося чакаць, пакуль будуць выдзелены сродкі на набыццё паліва. IMG_8318 На сённяшні дзень усе гаспадаркі вядуць другую падкормку азімых зерневых і рапсу, ужо прыступілі і да хімпраполак азімых зерневых. Да таго ж пачалася сяўба  цукровых буракоў, ільну, кукурузы і пасадка бульбы. Раён актыўна рыхтуецца да корманарыхтоўкі: ідзе падсеў шматгадовых траў, рамонт тэхнікі. Разам  з Аляксандрам Мікалаевічам мы накіроўваемся ў СРДУП «Свіцязь» – гаспадарку, якая працяглы час была ў ліку апошніх у раённых зводках. Год таму сельгаспрадпрыемства ўзначаліў малады кіраўнік. Яўгенію Бажко (на здымку ўверсе) толькі дваццаць восем гадоў, але ж ён упэўнены, што зможа вывесці «Свіцязь» на трывалыя пазіцыі. Трэба сказаць, што і падставы для такой упэўненасці ўжо ёсць. IMG_8306 – Культывацыя, ворыва, унясенне арганічных угнаенняў, сяўба культур, – пералічвае работы, якія вядуцца ў гаспадарцы, Яўгеній Сяргеевіч. – А што датычыцца тэмпаў, то мы займаем пятае месца сярод васьмі гаспадарак раёна. Канешне, гэтага недастаткова, але ж нічога не бывае раптам, рухаемся паступова. Тэхніка ў нас не такая магутная, як у лідараў, але ж падрыхтавалі яе мы добра – больш чым два дні ні адна адзінка не прастойвала. Вядома, парк тэхнікі трэба абнаўляць, але пакуль фінансавае становішча не дазваляе гэтага зрабіць. Яўгеній Бажко перакананы, што не так важны тэмпы пасяўной, як захаванне тэхналогіі і якасны пасяўны матэрыял. У гэтым плане гаспадарцы ёсць да чаго імкнуцца. Аднак хлебаробы разлічваюць, што ў гэтым годзе валавы збор зерня будзе большы. Для гэтага яшчэ з восені было пасеяна 1209 га азімых зерневых, што на 300 га больш у параўнанні з мінулым сельскагаспадарчым годам. IMG_8299 – Канешне, праблемы ёсць, як без іх, – усміхаецца кіраўнік гаспадаркі. – Угнаенні, паліва, сродкі абароны раслін… Можна пералічваць і далей. Аднак яшчэ не было ні аднаго дня, каб тэхніка прастойвала з-за недахопу паліва або сеялі без угнаенняў. Усе пытанні вырашальныя. Разлічваем на авансы, якія будуць выдзелены дзяржавай. Даволі востра стаіць праблема кадраў – механізатараў не хапае. І справа не столькі ў заработнай плаце: хто працуе добра, зможа зарабіць. Перад пасяўной я асабіста растлумачыў кожнаму работніку не толькі патрабаванні, але і расцэнкі, і меры стымулявання. Патрэбны людзі вопытныя, якія жадаюць працаваць. IMG_8315 Сапраўды, перад маладым кіраўніком гаспадаркі штодня паўстае цэлы шэраг актуальных пытанняў. Трэба пачынаць рамонт корма­нарыхтоўчай тэхнікі, неабходна набыць гербіцыды. Як гэта часта бывае, усё ўпіраецца ў грошы. – Грошы – гэта малако. А каб атрымліваць добрыя надоі, патрэбна трывалая кармавая база, – разважае Яўгеній Сяргеевіч. – У гэтым годзе пагалоўе гаспадаркі вырасла, і зараз дойны статак складае 1125 галоў. На сённяшні дзень гаспадарка ўпэўнена «плюсуе» па малаку. Так, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года надой на карову за дзень павялічыўся на 2,4 кг і складае 12,8 кг. Тэмп росту валавай вытворчасці малака за тры месяцы ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года складае 107%. На думку кіраўніка гаспадаркі, самай галоўнай задачай з’яўляецца выхад на рэнтабельную дзейнасць. А як гэта атрымаецца, пакажа час. Алена Ганцэвіч, «НЖ» Стоит почитать: Весенние хлопоты щорсовских хлеборобов Посевная на Новогрудчине. Поле надежд «АгроНёмана»