ГлавнаяНовостиОфициальноВіншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажылых людзей
Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём пажылых людзей
01 октября 2023
Паважаныя прадстаўнікі старэйшага пакалення, ветэраны вайны і працы!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні З Днём пажылых людзей!
Для ўсіх нас гэта асаблівае свята. У ім – цяпло і сардэчнасць, павага і любоў. Гэтае свята – сімвал адзінства і пераемнасці пакаленняў, сувязі часоў.
За вашымі плячыма вялікае жыццё. Вашы веды і найбагацейшы вопыт асабліва важныя ў сучасных умовах, калі разам з ініцыятывай маладых патрабуецца жыццёвая мудрасць старэйшых.
Вы з'яўляецеся захавальнікамі маральных каштоўнасцяў і традыцый, апорай і вернымі памочнікамі для дзяцей і моладзі. Выклікае павагу да вас актыўны ўдзел у грамадскім і культурным жыцці нашага раёна.
Вялікі дзякуй ветэранам, якія вынеслі цяжкасці ваенных гадоў, адстаялі незалежнасць Радзімы, аднавілі краіну.
Віншуем усіх, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку або працягвае працаваць нягледзячы на ўзрост. Няхай вашы гады не стануць падставай для засмучэння, а жыццёвых сіл хопіць надоўга! Жадаем вам добрага здароўя, бадзёрасці духу, доўгіх шчаслівых гадоў жыцця, любові і ўвагі з боку родных і блізкіх!