Дзяцінства – гэта дзіўны час бесклапотнай радасці, мары, смеху, гульняў, забаў і здзіўленняў, свет бясконцай прыгажосці. Вельмі важна, каб бацькі з вялікай адказнасцю і любоўю адносіліся да сваіх дзяцей. Гэта стане надзейнай асновай таго, што дзеці з такой жа пяшчотай будуць ставіцца да сваіх бацькоў.
Менавіта ад таго, што мы зробім для нашых дзяцей сёння, ад таго, як мы паставімся да іх праблем зараз, залежыць дзень заўтрашні, бо дзеці – гэта наша будучыня, і ні ад каго іншага, як ад нас саміх, хто нясе дзецям пяшчоту і правільнае выхаванне, залежыць тое, кім яны стануць у будучыні. Нягледзячы на тое, што свята прысвечана дзецям, яго з радасцю сустракаюць людзі розных пакаленняў. Бо ў душы любога дарослага чалавека жыве дзіця. Мы на працягу ўсяго жыцця даражым каштоўнымі ўспамінамі дзяцінства як чыстай крыніцай радасці і натхнення.
Дарагія сябры! Шчыра жадаем маладой змене Навагрудчыны моцнага здароўя, творчага натхнення, поспехаў у вучобе, з вялікай адказнасцю адносіцца да лёсу нашай малой радзімы – Навагрудчыны і Беларусі.
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok



















