Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем эканаміста
30 июня 2026

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем эканаміста

Паважаныя сябры! Усіх эканамістаў і спецыялістаў, якія маюць непасрэднае дачыненне да эканамічнай дзейнасці віншуем з прафесійным святам – Днём эканаміста! 

Большую частку часу вам прыходзіцца мець справу з лічбамі, дагаворамі, але эканаміст павінен глядзець у будучыню, прадбачыць эканамічны эфект ад выканання любых работ. Вы не толькі ўдзельнічаеце ў стварэнні іміджу прадпрыемстваў, эканамічнага і гаспадарчага комплексу ў цэлым, але і фарміруеце эканамічны патэнцыял нашага раёна.

Упэўненыя, што толькі ў сумеснай дзейнасці будзе забяспечвацца ўстойлівае, дынамічнае развіццё раёна, вобласці, рэспублікі.

Жадаем вам новых поспехаў на карысць працвітання краіны і павышэння якасці жыцця людзей.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. 

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |