Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем моладзі
28 июня 2026

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем моладзі

Паважаныя юнакі і дзяўчаты Навагрудчыны! Прыміце самыя шчырыя віншаванні з Днём моладзі!

Маладосць – гэта парыў і рамантыка, пошук і творчасць, мара і натхненне, гэта цудоўная пара, калі кожны з вас выбірае свой жыццёвы шлях. Палітыка нашай дзяржавы накіравана на тое, каб маладое пакаленне змагло атрымаць добрую адукацыю, знайсці дастойную работу, раскрыць інтэлектуальны і творчы патэнцыял. Юнакі і дзяўчаты адыгрываюць важную ролю ва ўсіх сферах жыццядзейнасці раёна. Імёны маладых навагрудчан – сярод лепшых работнікаў сельскай гаспадаркі, прадпрыемстваў прамысловасці, сувязі, транспарту, будаўніцтва, сацыяльнай сферы і іншых. Моладзь прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці раёна, у дзейнасці працоўных і вучэбных калектываў, у рабоце грамадскіх арганізацый.

Мы шчыра ўдзячныя за вашу добрасумленную працу і старанную вучобу, за добрыя і карысныя справы. Сардэчна жадаем усім моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, аптымізму, здзяйснення ўсіх планаў і заветных мар.

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |