Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем работнікаў пракуратуры
26 июня 2026

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днем работнікаў пракуратуры

26 чэрвеня адзначаюць сваё прафесійнае свята работнікі пракуратуры.

 Сёння пракуратура прыкладае актыўныя намаганні па распрацоўцы сучасных комплексных мер па забеспячэнню няўхільнасці пакарання за ўчыненыя злачынствы, недапушчэнню незаконнага прыцягнення грамадзян да крымінальнай адказнасці, скарачэнню ўзроўня злачыннасці і г.д. Асноўная дзейнасць гэтага органа накіравана на працу са зваротамі і на абарону парушаных правоў або свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь.

Мы ад усёй душы віншуем са святам супрацоўнікаў, ветэранаў Навагрудскай пракуратуры, іх сем’і, а таксама жадаем поспехаў усім маладым людзям, якія свой далейшы жыццёвы шлях звяжуць з гэтым дзяржаўным органам. 

Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў. 

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |