До дня Великой
Победы осталось

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём настаўніка

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём настаўніка
01 октября 2023
Паважаныя настаўнікі, ветэраны педагагічнай працы!
Ад усёй душы прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём настаўніка!

Выказваем Вам словы шчырай падзякі за тое, што вы прысвяцілі сваё жыццё важнай і высакароднай справе – выкладчыцкай працы! Як складзецца далейшы лёс кожнага з нас, шмат у чым залежыць ад таго, якія ўрокі мы засвоілі ў дзяцінстве. І гаворка не толькі пра веды і ўменні, якімі авалодваюць за партай. Задача настаўнікаў значна шырэй – сфарміраваць асобу чалавека, выхаваць будучых грамадзян краіны

Ваша прафесійнае майстэрства, цеплыня сэрцаў і душэўная чуласць дапамагаюць дзецям паверыць у сябе, творча самарэалізавацца, увасобіць у будучыні самыя смелыя ідэі і планы.

Дарагія настаўнікі! Няхай ваша праца прыносіць як мага больш радасці і задавальнення і будзе па вартасці ацэнена. Дзякуй вам за адданасць прафесіі і клопат пра нашых дзяцей! Здароўя вам, шчасця, сямейнага дабрабыту, бясконцай энергіі і аптымізму.

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.