Паважаныя работнікі і ветэраны сістэмы аховы здароўя Навагрудчыны!
Ад усёй душы віншуем вас з прафесійным святам – Днём медыцынскіх работнікаў! Гэта свята – знак прызнання, значнасці працы і заслуг усіх вас, хто працуе ў імя дабрабыту грамадства і кожнага чалавека. Ваша высакародная праца – аснова дынамічнага развіцця айчыннай сістэмы аховы здароўя, заклад даступнай, своечасовай і высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі.
Дарагія сябры! Вы несяце цяжар велізарнай адказнасці за кожнага чалавека з моманту яго з'яўлення на свет, на працягу жыцця дорыце яму здароўе і радасць. Прафесія медыцынскага работніка не ведае святаў і выхадных, патрабуе вялікага цярпення, мужнасці, душэўнай чуласці.
Мы шчыра ўдзячныя вам за самаадданую працу, спачуванне і клопат, якія вы дорыце людзям. Моцнага здароўя вам і вашым сем'ям, дабрабыту і нязменнай удачы ва ўсіх вашых справах!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.



















